Апошнія 3 месцы каму?)
09.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "🚍ЭКСПРЭС ПАРЫЖ–ЛУЖКІ (праз ГЛЫБОКАЕ, УДЗЕЛА, МОСАР)🚍"!
Маршрут: Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі (≈500 км)
Імчыць наш цудоўны экспрэс па восеньскіх беларускіх дарогах! Чакаюць нас Парыж і Лужкі, а па дарозе - утульныя беларускія мястэчкі ГЛЫБОКАЕ, УДЗЕЛА і МОСАР, дзе мы зробім кароценькія прыпынкі для яскравых фотасэтаў на фоне славутых помнікаў сівой даўніны! Галоўнае - пабачым ПАРЫЖ і не памрэм Тут вас чакаюць le магазін, парыжскі сельскі дом культуры, рака побач з сенам, Tour Eiffel і кафэшантан! А ЛУЖКІ стануць для вас найвялікім адкрыцьцём, гэта гарантавана! Сінагога ХІХ ст., у якую хадзіў адраджальнік іўрыту Эліэзэр Бэн-Егуда, млын водны ХVIII ст. з самым прыгожым беларускім вадаспадам, фантастычны сферычны(!!!) баракальны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла (1756), напалеонаўская капліца 1812 року і шыкоўная сядзіба Плятэраў XVIII ст. з закінутым старажытным броварам!
Толькі аднаго не разумею зараз – чаму вы шчэ чытаеце гэтую праграмку, а не запісваецеся на наш экспрэс, каб пасьпець займець сваё месца?!!
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Маску, а таксама ежу і ваду ў дарогу бярыце, калі ласка, з сабой.
Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 55.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Вандроўка 09.10! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.
У Менск вяртаемся пасьля 21.00
Post #2543
340