TGViewer
VANDRVM VANDRVM @vandrvm · 6.52K subscribers
Post #2533 321
3 вольных месцы яшчэ маем на гэты цікавы тур - далучайцеся!

16.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ВІЗІТ ДА ПАНОЎ ГОРВАТАЎ, ЯСТРЖЭМБСКІХ І ВАНЬКОВІЧАЎ"!

Маршрут: Нароўля – Барысаўшчына – Рудакоў (≈800 км)

У НАРОЎЛІ нас будзе чакаць маёнтак паноў Горватаў першай паловы ХІХ ст. у стылі класіцызму, уладарыць якім… славуты пісьменьнік Андрэй Горват! Зусім нядаўна выкуплены палац пачынае свой доўгі шлях да аднаўленьня, сьведкамі чаго мы з вамі і станем, а таксама далучымся, бо 10 руб. з кожнага квітка пойдуць на рэстаўрацыю палаца - такім чынам кожны з вас паўдзельнічае ў добрай справе напрамую!

На жаль трапіць унутр палацу ў бліжэйшы час нельга праз яго аварыйны стан, але ў нас будзе магчымасьць пагутарыць з панам Андрэем пра яго рэстаўрацыю, а таксама атрымаць аўтографы на яго знакамітыя кнігі "Радзіва Прудок" і "Прэм’ера", то бярыце іх з сабой, а калі яшчэ не чыталі – набывайце і чытайце, мая вам найвялікая рэкамендацыя!

У вёсцы БАРЫСАЎШЧЫНА нас з вамі чакае… Шатландыя! Іншымі словамі вежу сядзібы др. п. ХІХ ст. Ястржэмбскіх я і апісаць не магу – выглядае як самы натуральны шатландскі замак, у чым вы самі і пераканаецеся! На жаль маёнтак сёньня ня ў лепшым стане, але нават яго велічныя руіны захапляюць і натхняюць спадзявацца на аднаўленьне гэтага цікавага помніка мінуўшчыны.

Ну а фінальнай кропкай нашага падарожжа стане сядзіба роду Ваньковічаў у вёсцы РУДАКОЎ. О, гэта вельмі прыгожая і таямнічая мясьціна! Сядзіба пачатку ХХ стагодзьдзя, руіны бровару і гаспадарчых пабудоў, брукаванка, шыкоўны стары парк… Тут будзе на што падзівіцца і ад чаго атрымаць асалоду! А самыя пільныя з вас змогуць адшукаць фамільную цэглу Ваньковічаў зь вензелем "W"…

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Маску, а таксама ежу і ваду ў дарогу бярыце, калі ласка, з сабой.

Кошт – 70 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Вандроўка 16.10! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00
More from @vandrvm
  1. Oct 15, 202605.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"! Маршрут:…
  2. Oct 14, 202621.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"! М…
  3. Oct 13, 2026Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па…
  4. Oct 13, 202626.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"! Маршрут…
  5. Oct 12, 202625.12 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"! М…
  6. Oct 11, 202618.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →