04.10 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА"!
Маршрут: Заслаўе – Глыбокае – Германовічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні (≈520 км)
У ЗАСЛАЎІ пабываем у чароўным музеі беларускай маляванкі з творамі Язэпа Драздовіча, Алены Кіш і іншых мастакоў.
У ГЛЫБОКІМ пабачым калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 r., магілу барона Мюнхгаўзэна і помнік яму, а таксама таямнічыя падзямельлі Марыінскага (1654) касьцёлу.
У ГЕРМАНОВІЧАХ нас чакае музей Язэпа Драздовіча, што месьціцца ў палацы Шырынаў XVIII ст.
У ЛУЖКАХ дасьледуем старажытную сінагогу, у якую хадзіў адраджальнік іўрыту Эліэзэр Бэн-Егуда, млын водны ХVIII ст. з прыгажэнным вадаспадам, касьцёл Сьв. Міхала Арханёла (1756), напалеонаўскую капліцу 1812 r. і сядзібу Плятэраў XVIII ст.
У ЗАДАРОЖЖЫ падзівімся на нэагатычны касьцёл Найсьв. Панны Марыі (1910).
У ЛІПЛЯНЯХ наведаем магілу Язэпа Драздовіча.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 140 руб. У кошт уваходзяць экскурсіі ў музей маляванкі ў Заслаўі, у кармеліцкія падзямельлі ў Глыбокім, музей Язэпа Драздовіча ў Германовічах. Аплата за тур – у аўтобусе.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 04.10 Драздовіч, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 09.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 23.59
Post #15319
952

- ❤ 4
- 👍 4
- 🔥 1