TGViewer
VANDRVM VANDRVM @vandrvm · 6.52K subscribers
Post #15315 1.06K
06.10 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ЯЎРЭЙСКІ"!
 
Маршрут: тэатар Горкага – вул. Калектарная – Ракаўскае прадм. – вул. Няміга. Адлегласьць: 3653 крокі
 
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь яўрэйскімі старонкамі гісторыі Мінску. Першыя яўрэі зьявіліся на нашых землях у 1388 годзе па запрашэньні вялікага князя Вітаўта, а, згодна з правіламі ЮНЭСКА, народ, які пражыў на пэўнай тэрыторыі больш за 500 гадоў, лічыцца карэнным! У Мінску канца ХІХ ст. яўрэі складалі 51% насельніцтва, а ідыш быў адной зь дзяржаўных моў БССР у 1920-1930-я гг. Але куды зьнікла цэлая цывілізацыя? Дзе сінагогі, ешывы, кіркуты? Пра гэта мы і пагутарым на нашай вандроўцы, падчас якой наведаем былую харальную сінагогу, яўрэйскія могілкі, пройдзем дарогамі мінскага гета, дасьледуем Ракаўскае прадмесьце і вуліцу Нямігу.
 
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
 
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 06.10 Яўрэйскі, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
 
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
 
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
  • ❤ 3
  • 👍 2
  • 🔥 2
More from @vandrvm
  1. Oct 18, 2026Мае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па кра…
  2. Oct 18, 202625.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ"! Мар…
  3. Oct 18, 202618.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)…
  4. Oct 17, 202612.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"! Маршрут…
  5. Oct 16, 202618.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)…
  6. Oct 16, 2026Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →