25.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ"!
Маршрут: па Усходніх могілках. Адлегласьць: 876 крокаў
Працягваем дасьледваць цікавыя мінскія некропалі. Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Стэфанія Станюта, Уладзімер Мулявін, Яўгенія Янішчыц, Генадзь Бураўкін, Пётар Машэраў і шмат іншых знакамітых беларусаў пахавана тут – мы наведаем іх магілы і пагаворым пра лёсы гэтых людзей і іх унёсак у гісторыю і культуру Беларусі.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 25.10 Усходнія, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
Сустракаемся ў 10.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
Post #15363
285

- ❤ 3