30.09 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА"!
Маршрут: помнік Пушкіну – царква Сьв. Марыі Магдалены – Старавіленскі тр-т – вул. Веры Харужай – вул. Крапоткіна. Адлегласьць: 3764 крокі
Падчас гэтай экскурсіі мы апынемся ў цікавым старажытным прадмесьці. Вас чакаюць нямецкі бункер, Старосьцінская слабада і нобелеўскія лаўрэаты са Старажоўкі, а таксама дом зь вежачкай і хлебазавод, дзе пякуць знакаміты "Нарачанскі". Мы прыйдзем да царквы Сьв. Марыі Магдалены і пагутарым пра зруйнаваныя старажоўскія могілкі, пабываем каля старажытнай ракі Пярэспы, на беразе якой стаяў легендарны млын Мянеска, пабачым вайсковыя могілкі І сусьветнай вайны, узгадаем фарфоравы завод, а яшчэ пазнаёмімся з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 30.09 Старажоўка, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
Post #15307
1.3K

- ❤ 5
- 👍 4
- 🔥 1