TGViewer
VANDRVM VANDRVM @vandrvm · 6.53K subscribers
Post #15297 1.35K
28.09 (панядзелак) запрашаю вас на пешую вандроўку "ЛЕПШАЕ ЗЬ МІНСКАЙ ГІСТОРЫІ"!
 
Маршрут: пл. Незалежнасьці – пр-т Незалежнасьці – ГУМ – вул. Леніна – ратуша. Адлегласьць: 2687 крокаў
 
Гэта вандроўка – знаёмства зь горадам, якая будзе цікавая як тым, хто ў Мінску ўпершыню, так і тым, хто пражыў тут усё жыцьцё. Вас чакаюць таямніцы Дому ўраду і прыгожая легенда пра Чырвоны касьцёл, а таксама вясёлая гісторыя аб тым, як Аліса Селязьнёва выйшла замуж за мінчука. Мы павандруем па дарэвалюцыйнай Захар’еўскай і савецкім Праспекце, пабачым Пішчалаўскі замак, Харальную сінагогу і ГУМ, паблукаем па Губернатарскай вуліцы і наведаем Катэдральны касьцёл, а таксама сьвятыні бернардынаў і базылянаў. Мы пагутарым пра мінскае замчышча, яўрэйскія і татарскія кварталы Мінску, а скончым нашую экскурсію ля ратушы – галоўнага будынку старога гораду.
 
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
 
КАБ ЗАПІСАЦЦА НА ВАНДРОЎКУ, дашліце мне заяўку ў Viber (29) 564-70-09 наступнай формы: 28.09 Лепшае, колькі чалавек, толькі ваша прозьвішча і імя.
 
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
 
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
  • ❤ 6
  • 👍 4
  • 🔥 1
More from @vandrvm
  1. Oct 18, 2026Мае сёньняшнія турысты🍁 Дзякуй усім, хто завітаў🍂 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па кра…
  2. Oct 18, 202625.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ"! Мар…
  3. Oct 18, 202618.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)…
  4. Oct 17, 202612.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"! Маршрут…
  5. Oct 16, 202618.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)…
  6. Oct 16, 2026Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →