Telegram рыхтуецца да продажу імёнаў карыстальнікаў на аўкцыёне
«Код Дурава» заўважыў калекцыю "Telegram usernames" на NFT-платформе крыптавалюты TON "Getgems".
Пакуль што купля юзернеймаў недаступная, але "Код Дурова" заўважыў некалькі сведчанняў таму, што NFT-калекцыі, хутчэй за ўсё, сапраўды выстаўленыя на продаж камандай Telegram.
Нагадаем, што раней у гэтым годзе Telegram адабраў у велізарнай колькасці "неактыўных" каналаў імёны карыстальнікаў, пасля чаго Павел Дураў анансаваў інтэграцыю «Web 3.0» у мэсанджар і паабяцаў «адпусціць» аднятыя юзэрнеймы на аўкцыёне. Каб апраўдаць свае дзеянні, мэсанджар запусціў спасылкі на карыстальнікаў фармату username.t.me.
Post #259
276
