Telegram адклікае неактыўныя юзернэймы
У апошнія дні карыстальнікі масава сутыкнуліся з сітуацыяй, калі мэсэнджар без папярэджання забірае публічныя адрасы ў некаторых каналаў.
У большасці выпадкаў задзейнічаныя юзернеймы былі адкліканы альбо ў пустых каналаў без кантэнту, альбо ў каналаў, на якіх больш за год не было пастоў.
Крыніца, блізкая да Telegram, паведамляе, што канфіскацыя юзернеймаў у неактыўных каналаў – тыповая практыка.
Зараз паўторна заняць адкліканыя адрасы нельга, аднак у бліжэйшыя месяцы яны паступова будуць вяртацца ў абарачэнне.
Акрамя таго, каманда месэнджэра мае намер у будучыні правесці рэформу ў сістэме атрымання і кіравання юзэрнэймамі.
Post #224
211

- 👍 1