Падарыць танную падпіску Telegram Premium у іншыя краіны больш не атрымаецца
У апошнім абнаўленні з'явілася магчымасць падарыць падпіску. Каб зэканоміць, некаторыя карыстальнікі пачалі дарыць Premium праз краіны, дзе яго кошт быў нашмат ніжэй, чым у іншых дзяржавах.
Цяпер такую магчымасць прыбралі, і падарыць падпіску па сваёй рэгіянальнай цане можна толькі карыстальнікам з прывязаным нумарам тэлефона з той жа краіны, што і ў вас. Калі дарыць Telegram Premium у іншую краіну, то кошты будуць міжнароднымі (напрыклад, у далярах гадавая падпіска будзе каштаваць $35,99).
Post #226
233