Платформа эмодзі, аўтарскія наборы эмодзі і магчымасць падарыць Telegram Premium
Telegram для Android, iOS і macOS, а таксама кліент Unigram абнавілісь да версіі 8.9. Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.1.
Аўтарскія аніміраваныя эмодзі (толькі для Premium)
• Дадавайце аніміраваныя эмодзі адразу ў тэкст паведамленняў або ў подпісы да медыя для перадачы сваіх эмоцый.
• Premium-карыстальнікам ужо даступныя першыя 10 анімаваных набораў з больш за 500 эмодзі — новыя наборы будуць з'яўляцца рэгулярна.
• Усе карыстальнікі могуць бачыць любыя аніміраваныя эмодзі ад Premium-падпісчыкаў.
• Каб прагледзець наборы, эмодзі з якіх выкарыстоўваў суразмоўца, дастаткова заціснуць і ўтрымліваць паведамленне.
• Пры ўводзе статычнага эмодзі з'явіцца ўсплывальная падказка з аніміраванымі выявамі.
• Апрабаваць новыя анімацыі можна, даслаўшы такія эмодзі ў чат «Захаванае».
• Вы можаце загрузіць уласныя наборы з унікальнымі персанажамі - імі змогуць карыстацца падпісчыкі Telegram Premium.
Інтэрактыўныя аніміраваныя эмодзі
• З многімі папулярнымі эмодзі з аўтарскіх набораў можна ўзаемадзейнічаць у асабістых чатах.
• Калі кожны з суразмоўцаў націсне на паведамленне з эмодзі, абодва ўдзельнікі чата адначасова ўбачаць поўнаэкранную анімацыю.
• Дадатковыя анімацыі ёсць у шырока выкарыстоўваных эмодзі, напрыклад 😂, 😍, 😁, 😱, ❤️, 👍, 🎉, - але сустракаюцца і ў больш рэдкіх: 💸, 🔥, 👻.
Блакіроўка галасавых паведамленняў (толькі для Premium)
• Ва ўладальнікаў падпіскі Telegram Premium з'явілася магчымасць забараняць суразмоўцам адпраўку галасавых і відэа-паведамленняў і іх перасылку ад іншых карыстальнікаў.
• Заблакаваць галасавыя паведамленні і задаць выключэнні для карыстальнікаў або груп карыстальнікаў можна ў меню Налады > Канфідэнцыяльнасць > Галасавыя паведамленні.
Магчымасць падарыць Telegram Premium
• Падарункавая падпіска набываецца на 3, 6 ці 12 месяцаў - па спецыяльнай зніжанай цане.
• Падарунак будзе маментальна дастаўлены ў Ваш чат з атрымальнікам у выглядзе асаблівага паведамлення з аніміраванай падарункавай скрынкай.
• Каб парадаваць карыстальніка падпіскай, адкрыйце Профіль > ⋮ > Опцыя «Падарыць Premium».
Абноўленая панэль стыкераў (iOS)
• Цяпер можна хутка і лёгка пераключацца паміж стыкерамі, эмодзі і GIF.
• Аптымізавана праца на старых прыладах пры прагортванні стыкераў і эмодзі ў панэлі.
• Калі Вы пачнеце набіраць тэкст паведамлення, абразок панэлі стыкераў заменіцца на кнопку эмодзі.
Новыя інтэрактыўныя эмодзі
• Дадатковую поўнаэкранную анімацыю атрымалі наступныя эмодзі: 🍌, 🤨, ⚡️, 💔, 🏆, 😐.
• Каб убачыць анімацыю, проста дашліце адзін з гэтых эмодзі асобным паведамленнем у асабісты чат, а затым націсніце на вялікі эмодзі на экране:
Артыкул: telegram.org/blog/custom-emoji/be
Android: Google Play, APK з афіцыйнага сайта або верыфікаванага канала.
iOS: App Store.
Desktop: з афіцыйнага сайта або з GitHub.
macOS: з App Store або верыфікаванага канала.
Unigram для Windows 10+: Microsoft Store | Прамая загрузка | Інструкцыя па ўстаноўцы
#абнаўленне #Android #iOS #Desktop #macOS #Unigram
Post #213
143