Рэвалюцыйныя магчымасці ботаў, гукі апавяшчэнняў і многае іншае
Telegram для Android, iOS, macOS і кліент Unigram абнавіліся да версіі 8.7, Telegram Desktop – да версіі 3.7.
Рэвалюцыйныя магчымасці Web-ботаў
• Распрацоўнікам прадастаўляюцца сродкі для стварэння бясконцай разнастайнасці інтэрфейсаў на JavaScript.
• Telegram-боты новага пакалення могуць стаць паўнавартаснай заменай любому сайту.
• Боты атрымліваюць дадзеныя аб колерах, якія выкарыстоўваюцца ў інтэрфейсе, і могуць маментальна падстроіцца, калі Вы перамыкаецеся паміж дзённым і начным рэжымамі або мяняеце каляровую тэму.
• Апрабаваць новае пакаленне ботаў можна ў дэманстрацыйным прыкладзе @DurgerKingBot.
Карыстальніцкія гукі апавяшчэнняў
• Цяпер любы гук можа стаць апавяшчэннем у вашым Telegram.
• Гукі ў бібліятэцы Telegram даступныя на ўсіх падтрымліваемых платформах і цалкам бясплатныя.
• Гук апавяшчэння можна задаць як для асобнага чата, так і для ўсіх чатаў патрэбнага тыпу (асабістыя чаты, каналы, групы).
• Націсніце на кароткі аўдыёфайл або галасавое паведамленне ў чаце, дадайце яго ў спіс гукаў апавяшчэнняў і выкарыстоўвайце ў любых гутарках.
• У якасці гукаў для апавяшчэнняў можна выкарыстоўваць аўдыёфайлы і галасавыя паведамленні памерам менш за 300 Кб і працягласцю менш за 5 секунд.
• Прыклады прыдатных гукаў сабраны ў @CustomNotificationSounds.
• Каб настроіць апавяшчэнні або дадаць новыя гукі, перайдзіце ў раздзел Налады > Апавяшчэнні і гукі.
Выключэнне апавяшчэнняў на любы тэрмін
• Цяпер паўзу ад апавяшчэнняў можна ўзяць на любы тэрмін.
• У абноўленым меню можна адключыць апавяшчэнні поўнасцю або на час — ці ж адключыць толькі гук і працягнуць атрымліваць бязгучныя апавяшчэнні.
• Каб настроіць працягласць бязгучнага рэжыму на Android, націсніце на значок ⋮ у верхняй панэлі чата. На iOS націсніце "Адключыць гук" у профілі чата.
Новае меню аўтавыдалення ў профілі чата
• Цяпер для ўключэння аўтаматычнага выдалення паведамленняў патрабуецца менш дзеянняў.
• Наладкі таймера сталі больш гнуткімі: можна ўсталяваць яго, напрыклад, на 2 дні, 3 тыдні, 4 месяцы і гэтак далей.
• Уключыце аўтавыдаленне паведамленняў, націснуўшы на значок ⋮ у профілі чата.
Хуткая настройка ботаў-адміністратараў
• Цяпер дадаць бота ў групу або канал карыстальніка можна не выходзячы з профілю бота, праз спецыяльную кнопку.
• Там жа можна адразу наладзіць яго правы і дазволы.
• У каналы ботаў можна дадаваць толькі як адміністратараў, а ў групы - і як адміністратараў, і як удзельнікаў.
Абноўлены рэжым «Малюначак у малюнку» (Android)
• Змяняйце памер акна, расцягваючы або сціскаючы яго двума пальцамі.
• Націсніце на X, калі хочаце хутка закрыць прайгравальнік.
• Рэжым PiP атрымаў новы дызайн са скругленымі кутамі.
Іншыя новаўвядзенні
• Захаванне адказаў на паведамленні пры перасылцы.
• Палепшаны пераклад паведамленняў (iOS).
• Ачыстка гісторыі паведамленняў у групах для ўсіх.
• Новыя анімацыі ў інтэрфейсе змены тэлефоннага нумара.
• Больш аніміраваных эмодзі.
Android: Google Play, APK з афіцыйнага сайта або верыфікаванага канала.
iOS: App Store.
Desktop: з афіцыйнага сайта або з GitHub.
macOS: з App Store або верыфікаванага канала.
Unigram для Windows 10+: Microsoft Store | Прамая загрузка | Інструкцыя па ўстаноўцы
#абнаўленне #Android #iOS #Desktop #macOS #Unigram
Post #138
117