Аўдыёфайл з Telegram у якасці гуку апавяшчэнняў
У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася магчымасць лёгкай змены гуку апавяшчэнняў.
У ролі гуку апавяшчэння можна абраць ужо загружаны ў Telegram аўдыёфайл, калі ён досыць кароткі. Каб зрабіць гэта, у кантэкстным меню аўдыёфайла абярыце новую опцыю «Захаваць для апавяшчэнняў». Гук з'явіцца ў настройках Telegram, дзе яго трэба актываваць самастойна.
#Android
Post #97
51

- 👍 2