Там, дзе патрэбная дапамога, — там і мы.
З самага ранку сябры беларуска-ўкраінскага валанцёрскага цэнтра «Сустрэча» дапамагаюць жыхарам Дарніцкага раёна Кіева, якія пацярпелі ў выніку варожай расейскай атакі.
Нягледзячы на холад, стомленасць і цяжар перажытага, беларускія валанцёры працягваюць рабіць тое, што ўмеюць найлепш, — быць побач і працягваць руку дапамогі тым, каму яна цяпер так неабходная.
☕️ Беларускі мабільны пункт дапамогі працуе, каб кожны, хто апынуўся ў цяжкай сітуацыі, мог сагрэцца гарачай кавай ці гарбатай, падсілкавацца ды атрымаць хоць крыху цяпла і клопату ў гэты няпросты час.
🤍 Мы там, дзе патрэбная дапамога. Бо не бывае чужога гора, а салідарнасць не ведае межаў. Нават калі мы не можам спыніць боль, мы можам падзяліць яго з тымі, каму цяпер цяжэй за ўсё. Можам падтрымаць, сагрэць і нагадаць, што побач заўсёды знойдуцца людзі, якім неабыякава.
Дзякуй кожнаму, хто далучаецца, дапамагае і аддае час, сілы і сэрца дзеля іншых.❤️
Post #778
2.2K




