TGViewer
ЯДНАЙСЯ ЯДНАЙСЯ @supolka_by · 267 subscribers
Post #1615 734
Праект “Малус” рыхтуе трэці сезон

Малус — гэта беларускі падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя.

Праект паўстаў у пачатку 2022 года і за гэты час ужо было створана 36 выпускаў, якія агучылі акторы акторы-купалаўцы. Сярод іх: Алег Гарбуз, Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Сяргей Чуб і Андрэй Дробыш.

Праект “Малус” стаў вынікам пошуку новых фарматаў для сучаснай беларускай літаратуры, выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій і спалучэння розных галін мастацтва. Па задуме арганізатараў праекта, гэты падкаст таксама з’яўляецца добрым варыянтам для тых, хто хоча мець доступ да беларускай культуры, нягледзячы на вымушаную эміграцыю як творцаў, так і іх аўдыторыі, ды насуперак знішчэнню літаратурнай інфраструктуры ў самой Беларусі (закрыццё незалежных выдавецтваў, прэмій, крамаў, пераслед творцаў, выдаўцоў і інш.).

Слухаць падкаст “Малус” можна на любой з папулярных пляцовак: Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.

Цяпер рыхтуюцца новыя выпускі для трэцяга сезона. З гэтай нагоды арганізатары праекта шукаюць патронаў, якія б маглі падтрымаць добрую культурніцкую ініцыятыву.

Каб падтрымаць праект, запрашаем вас стаць патронам на Patreon або падтрымаць яго данатам: https://bit.ly/3BVPr92
  • 🔥 2
More from @supolka_by
  1. Feb 19, 2024*Музей Вольнай Беларусі, НАУ і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні *запрашаюць белар…
  2. Jan 3, 2024Хочаш даведацца, што такое свабода, адкуль яна празрастае і як знайсці ў сабе тое самае “у…
  3. Dec 25, 2023Добрыя навiны 🔊Украінскія абаронцы працягваюць гераічна бараніць сваю краіну: тут, тут, т…
  4. Dec 24, 2023▪️Увага добраахвотнікам Працягваем дапамагаць нашым доблесным ваярам. На гэты раз збiраем…
  5. Dec 13, 2023Добрыя навiны 🔊Фінляндыя ўдвая павялічыць вытворчасць боепрыпасаў, каб дапамагчы Украіне…
  6. Dec 8, 2023▪️Увага беларускiм добраахвотнікам Ваша дапамога тут і тут стане важкім укладам у вырашэнн…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →