2022 год - па-беларуску! 🎄
Сябры! Хутка Новы год, пражыць яго па-беларуску дапаможа беларускі каляндар 😊. Сабралі спасылкі на беларускамоўныя календары на розны густ і гаманец 👇
🗓 Каляндар "Менск: горад і сонца" з акварэлямі мастачкі Марыі Каралевай і адметнымі датамі з гісторыі Менска.
🔥 УВАГА: Зараз ідзе перадзамова календара.
🗓 Каляндар па-беларуску, 2022 з новым словам і малюнкам на кожны дзень.
🗓 Адрыўны каляндар ад праекта "Лёгкая мова" з яскравым малюнкам і новым словам на кожны дзень.
🗓 Каляндар "Беларускі бестыярый 2022" ад выдавецтва "Галіяфы". Змяшчае выявы, а таксама кароткія звесткі пра таямнічых міфалагічных істот, такіх як кікімара, хохлік, хут, гарцукі і іншых.
🗓 Штогадовы каляндар “Тэхналогіі” (на 2022 год) прысвечаны 500-годдзю выдання Францішкам Скарынам першай друкаванай у Беларусі кнігі.
🗓 Крэатыўны Квантавы каляндар ад Святланы Волчак - каляндар з малюнкамі, які простымі словамі па-беларуску расказвае пра квантавую механіку.
🔥 УВАГА: Зараз ідзе перадзамова календара.
#мова #супермова #каляндар #новыгод #2022
Post #948
1.25K