Вітаю!
Хачу падзяліцца астрападзеямі лютага.
✨️18 лютага — пасля заходу Сонца Венера, Месяц і Меркурый выцягнуцца ўздоўж адной прамой.
✨️19 лютага — Меркурый у найбольшай элангацыі, то бок найлепшыя ўмовы для яго вечаровага назірання. Месяц размесціцца паміж Меркурыем і Сатурнам.
✨️23 лютага — Месяц наблізіца да Плеяд
✨️26 лютага — Месяц завітае да Юпітэра
✨️28 лютага — так званы “парад планет”. Магчымасць пабачыць адразу 6 планет: пасля заходу Сонца шукайце Венеру, Меркурый і Сатурн. Каля Сатурна хаваецца Нептун, але без якой-кольвек прылады яго не разгледзець. На паўднёвым небе будзе зіхацець Юпітэр, недалёка ад яго размесціцца Месяц. Уран цяпер усталяваўся пад Плеядамі, і для яго так сама спатрэбіцца бінокль ці тэлескоп.
Прыемных назіранняў!
Post #4778
4.72K
