TGViewer
Супер Мова Супер Мова @supermova · 1.33K subscribers
Post #782 882
​​Вечная вайна

8 кастрычніка 1508 - ВКЛ і Маскоўшчына абвяшчаюць вечны мір на два гады.

Якую працягласьць мае вечнасьць? Для шараговага, не абцяжаранага дурнымі пытаньнямі чалавека яна не перавышае адпушчанага на ягоную долю жыцьця; вернік падумае пра бога і канец сьвету. Для лінгвіста «вечнасьць» бярэ карані ў слове «век»; Вечны Жыд толькі ўсьміхнецца. І толькі палітыкі абыходзяцца зь вечнасьцю адвольна. Вечнасьць — гэта столькі, колькі трэба для таго, каб назапасіць сілы і прымераць на сябе новы лебэнсраўм.

У выпадку Жыгімонта І і Васіля ІІІ вечнасьць склала каля двух гадоў. Бо ўжо ў 1510 маскоўскі ўладар пачаў распрацоўваць свой «плян Барбароса». Дамовіўся «зь недругамі» — апрача цара Перакопскага, вядома — і рушыў на Смаленск... Так што лепш не задумвацца пра тое, якую працягласьць мае вечнасьць. І не чытаць граматы — і ранішнія газэты.

🔗 Больш чытайце ў артыкуле А.Бахарэвіча - Вечная вайна

А ў 1514 адбылася Бітва пад Воршай

©️ Сёньня для беларусай Бітва пад Воршай больш актуальная, чым бітва Грунвальдзкая - грунвальдзкі вораг ужо не актуальны.

©️ Актуальнасьць Аршайскай бітвы яшчэ ў тым, што сёння і вораг той самы, і сябры таксама, і праўда за намі ❗️ - Алесь Краўцэвіч

🔗 Зь відэа - Аршанская бітва. Падвойная перамога / Загадкі беларускай гісторыі

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #краўцэвіч #гісторыя #вкл
  • 👍 1
More from @supermova
  1. Feb 13, 2026Вітаю! Хачу падзяліцца астрападзеямі лютага. ✨️18 лютага — пасля заходу Сонца Венера, Меся…
  2. Oct 28, 2025Вітаю! я хачу правесці кароценькую практыку - rapid tapping - з якой я пазнаемілася ў Оксф…
  3. Sep 16, 2025Запрашаем на групавыя анлайн-заняткі па розных курсах для вашых дзетак ад 6 да 14 гадоў. Н…
  4. Aug 18, 2025Вітанкі! Запрашаю на дыхацельную практыку ў гэтую нядзелю ✨ У галаве бывае вельмі шумна: д…
  5. Mar 25, 2025Супер Мова pinned «Вітаем шаноўнае спадарства🤗 З днём Волі вас😜 Падтрымайце, калі ласка…
  6. Mar 25, 2025Вітаем шаноўнае спадарства🤗 З днём Волі вас😜 Падтрымайце, калі ласка наш канал, каб мы м…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →