Трымайся, браце! Падмога сьпее!
22 студзеня 1558 Пачалася Лівонская вайна (Інфлянцкая вайна) - якая вялася паміж Маскоўскай дзяржавай vs Лівонскім ордэнам, Вялікім Княствам Літоўскім (потым Рэччу Паспалітай), Швецыяй з другога боку за кантроль над Лівоніяй (сучасных Латвіі і Эстоніі)
Маскоўскі цар Іван IV, больш вядомы як Іван Жахлівы, распачаў вайну супраць былога Лівонскага ордэна. Масква імкнулася атрымаць выхад да Балтыйскага мора і на гандлёвыя шляхі ў Еўропу
У расейскай гісторыі асоба гэтага маскоўскага князя значна ідэалізуецца, ствараецца вобраз моцнага і справядлівага манарха. І гэта не гледзячы на тое, што час ягонага панавання стаў эпохай тэррору і катаванняў для ўласнага народу.
"Яго палюбяць празь некалькі стагодзьдзяў, напішуць пра яго раманы, здымуць фільмы пра тое, як ён бараніў радзіму і мяняў прафэсію, адзначаць вайсковы геній, волю, веру і дзяржаўны розум." - А. Бахарэвіч
...
Польскія феадалы нічым не дапамагалі свайму саюзніку, а толькі чакалі зручнага моманту для атрымання карысці з цяжкага становішча ВКЛ, і такі момант наступіў, калі пачаліся перамовы ў Любліне. Аднак пасля падпісання Люблінскай уніі Маскоўскай дзяржаве давялося мець справу ўжо з сіламі дзвюх дзяржаў.
...
З падзеямі Інфлянцкай вайны звязаная адна з Полацкіх таямніц і трагедый - знікла славутая бібліатэка Полацкага Сафійскага сабора, заснаваная ў часы князя Ізяслава і Еўфрасінні Полацкай.
🎬Глядзіце больш у відэа - Лівонская вайна. Іван і Полацкая трагедыя.
Трымайся, браце! Падмога сьпее!
Мы будзем рэй, будзем рэй, будзем рэй, рэй, рэй!
Ад нашай моцы ўжо враг млее! Штандар у руках трымай вышэй!
🎵 Слухайце ваяўнічы трэк ад Dzieciuki - Трымайся, браце! (Bella Ciao)
#мова #supermova #гісторыя #лівонская #вайна
Маскоўскія войскі ў Лівоніі. Ананімная гравюра з «Zeyttung» у Нюрнбэргу, 1561 год
Post #1237
763