Стартавалі вакацыі ў Італіі для сем’яў палітвязняў і добраахвотнікаў з дзеткамі! 🇮🇹
26 чалавек будуць адпачываць цягам амаль двух тыдняў. Няхай гэтыя дні будуць пра маленькія радасці: ранішняе мора, марозіва падчас шпацыру, цёплыя вечары, новыя сяброўствы і шмат сонца 💛
Гэтыя вакацыі сталі магчымымі праз супрацу многіх людзей і арганізацый.
▫️Праект рэалізуе асацыяцыя «Талака»
▫️Партнёры — фонд «Краіна для Жыцця», Народная амбасада Беларусі ў Італіі, Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасьці ў Фларэнцыі
▫️Падтрымка — Regione Toscana і Misericordia Toscana
Зычым сем’ям цудоўнага адпачынку! Будзем чакаць водгукаў, фотаздымкаў і натхняльных гісторый 🤍
Post #12728
161

- 👍 4
- ❤ 3
- 🔥 2