TGViewer
STATKEVICH M STATKEVICH M @statkevichm · 2.05K subscribers
Post #144 1.7K
ЗАКЛАДНІКІ ФАЛЬШЫВЫХ МІТАЎ
Расійска-украінскую вайна ідзе ўжо пяты год. Нягледзячы на пераможныя ды супрацьлеглыя рэляцыі бакоў, у сухой рэшце - Расія дагэтуль не здолела захапіць нават увесь Данбас. Невялікая незахопленая частка гэтай разбуранай тэрыторыі чамусьці аб'яўлена прапагандай Масквы ледзь не галоўнай мэтай вайны, дасягненне якой будзе лічыцца яе перамогай.
Трэба адзначыць, што заяўленыя Крамлём мэты вайны неаднаразова змяняліся. Спачатку гэта было спыненне прасоўвання "злавеснага NATO" да расійскіх межаў. Але, пасля далучэння да "пагрозлівага" блоку Фінляндыі ды Швецыі, якое не пацягнула за сабой заўважнай рэакцыі РФ, пагроза далучэння да NATO Украіны ў расійскай прапагандзе неяк адыйшла на другі план. Калі тое NATO ўжо пад Піцерам, то казаць пра вайну за прадухіленне пагрозы яго прасоўвання пад Курск неяк ужо пазнавата. Толькі нагадаць падданым, што яно ўжо наблізілася "па самае не магу". Таму цяпер афіцыйная мэта вайны для Крамля - захоп рэшты тэрыторыі шматпакутнага Данбаса. Дзеля гэтай "вялікай" мэты Крэмль адмаўляецца ад спынення агню, выракае на пакуты і смерць сотні тысячаў расійцаў і ўкраінцаў, ахвяруе ўласнай эканомікай і будучыняй сваёй краіны. Непазбежна ўзнікае пытанне, а дзеля чаго ўсё гэта, дзеля чаго вайна і страты?
Дзеля "народаў ДНР і ЛНР"? Дык іх да 2022 года і без вайны можна было аб'явіць "суб'ектамі РФ". Украіна наўрад ці пачала б з-за гэтых, ужо адкалоўшыхся, тэрыторый вайну з Расіяй. Прыклад анэксіі Крыма гэта паказаў. Пратэсты і санкцыі Захаду? У любым выпадку, нераўнуй меньшыя, чым зараз. Дык чаму цяпер невялікае павелічэнне тэрыторый тых "ДНР і ЛНР" зрабілася настолькі важным, што Крэмль ледзь не гатовы пачаць з-за іх ядзерную вайну? Падаецца, што гэта хлуслівая мэта. Але яна аб'яўлена, шматкроць паўторана ды ўбіта ў галовы прапагандай і цяпер адмова ад яе можа быць успрынята расійцамі, як параза.
Ўжо пісаў тут, што сапраўдная мэта вайны іншая, і таксама заснавана на хлусні.
Гэта мэта - знішчэнне ўкраінскай дзяржавы і нацыі. Некалі, каб пазбыцца памяці пра ганебныя стагоддзі мангольскага рабства ды атрымаць правы на Украіну і Беларусь, Масква нахабна прысвоіла сабе гісторыю сучасных украінцаў, аб'явіла яе сваёй. Так, сапраўды, некалі значныя тэрыторыі сучаснай Расіі падпарадкаваліся Кіеву. Але аб'яўляць сябе з-за гэтага сапраўднымі ўладальнікамі Украіны ды яе старадаўняй і славутай гісторыі - нахабна хлусіць. Гэта, як бы прэзідэнт ЗША аб'явіў Вялікабрытанію і Францыю амерыканскімі тэрыторыямі, бо некалі гэтыя краіны валодалі землямі на тэрыторыі сучасных ЗША. Хаця, зараз такія часы, што і такое можа здарыцца.
Гістарычная хлусня, некалі падмацаваная стратэгічна правальным выбарам Багдана Хмяльніцкага, стала асновай расійскага гістарычнага міта, апірышчам нацыянальнай самасвядомасці расійцаў. Але з'яўленне ва ўкраінцаў сваёй дзяржавы, іх законныя прэтэнзіі на ўласную гісторыю, нанеслі моцны ўдар па нацыянальнай самапавазе расійцаў. Таму само існаванне ўкраінскай нацыі было аб'яўлена праявай "нацызму". І расійская грамадская думка падтрымала сапраўдную мэту вайны - ліквідацыю ўкраінцаў, як нацыі.
Цяпер, калі гэта нацыя, у вачах усяго свету і расійцаў, у тым ліку, даказала сваё права на існаванне, і, такім чынам, на сваю старадаўнюю гісторыю, ў Крамля ўзнік яшчэ адзін матыў да працягвання вайны - страх помсты ўкраінцаў за зробленае іх народу і краіне.
Дарэчы, Крэмль ужо зрабіў спробы стварэння новага гістарычнага міта для сваіх падданых. Пабудова каля Севастопаля новай "святыні" замест ужо разбомбленай ім Кіева-Пячорскай Лаўры - з гэтай сэрыі.
Улічваючы, якія праблемы ўтвараюць рэгіёну і свету гэтыя спробы Масквы ўзброеным чынам уратаваць свой фальшывы гістарычны міт, мушу дапамагчы ўсходнім суседзям знайсці новы. Парада - шукайце ва ўласнай рэальнай гісторыі ды на сваёй зямлі. Бярыце прыклад з беларусаў. Мы не прэтэндуем на чужое. Грунтуемся на сваім. Хай гісторыя Полацкага княства крыху пазнейшая за Кіеўскае і было яно ненадоўга (нашы гісторыкі кажуць пра 70 год агулам) падпарадкавана Кіеву, але ж, затое, сваё. І дае нам несумненная права весці ад яго гісторыю сваёй дзяржаўнасці.
  • 💯 58
  • ❤ 19
  • 👏 12
  • 👍 2
  • 👎 1
  • 🫡 1
More from @statkevichm
  1. Oct 12, 2026Марш БЗВ у абарону незалежнасці 22.03.1993года
  2. Oct 12, 2026КАРОТКАЯ І ЯРКАЯ ГІСТОРЫЯ Беларускае Згуртаванне Вайскоўцаў (БЗВ) было заснавана 19 — 20 ж…
  3. Oct 12, 202635 год таму пачаўся Устаноўчы з'езд БЗВ
  4. Oct 7, 2026Болей за тысячу год - гэта нямала. Магу канкрэтызаваць сваю параду - прыгледзьцеся да сваё…
  5. Oct 2, 2026СВАБОДА ПЕРАМОЖА РАБСТВА Меў сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕЗ у нашай краіне. Скары…
  6. Sep 28, 2026Мой новы пакуль двухузроўневы "катэдж"
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →