TGViewer
Channel Public Channel
Skaryna Press

Skaryna Press

@skarynapress

Вітанкі ад беларускага выдавецтва ў Лёндане. Наш сайт — skarynapress.com. Мы таксама ў Fb і Insta — паўсюль skarynapress. Многія нашыя выданьні выходзяць электроннымі кнігамі: skarynapress.com/ebooks, а друкаваныя можна набыць на сайце, праз Amazon & N&B.
Subscribers
138
Photos
433
Videos
12
Links
264
Recent Posts 18 shown
Post #535 209
Da 150-hodździa Ciotki vychodzić zbor mastackich tvoraŭ aŭtarki.

Čarhovaja kniha ŭ “Vilenskaj seryi” vydadziena łacinkaj — na pačatku XX stahodździa Ciotka była adnoj z tych, chto aktyŭna dałučyŭsia da tradycyi vykarystańnia łacinki ŭ biełaruskim druku. Jejnyja pieršyja zborniki paezii byli nadrukavanyja łacinkaj.

U vydańnie ŭvajšli paetyčnyja i prazaičnyja tvory piaśniarki, napisanyja dla darosłaha čytactva. Jano viartaje aryhinalnaje abličča šerahu tekstaŭ, jakija na praciahu stahodździa stanavilisia ŭsio mienš paznavalnymi ad pravapisnaha i idealahičnaha redahavańnia.

Zbornik taksama robić akcent na feminisckich pierakanańniach Ciotki, čamu pryśviečanaja pradmova ŭkładalnika zbornika Ŭładzisłava Harbackaha.

Prezentacyja “Tvorau” Ciotki adbudziecca padčas kanferencyi “Kulturnaja spadčyna Ałaizy Paškievič (Ciotki): prastora dyjalohu letuvisaŭ I biełarusaŭ” u Vilni. 25 vieraśnia ŭ Domie-muzei Maryi і Jurgisa Šłapialisaŭ (Zamkavaja/Pilies g., 40).
  • 👍 7
  • ❤ 1
  • 🤩 1
  • 💅 1
Post #534 67
Другі раз за ўвесь час існаваньня нашага эмігранцкага выдавецтва рэдакцыі атрымалася сабрацца разам.

Раскіданыя ад Лёндана да Вільні, мы ў розных канфігурацыях перасякаемся раз-пораз на канфэрэнцыях і фэстывалях, штомесяц — на рэдакцыйным сазвоне і штодня гамонім у чаце. Мы маем іншыя заняткі, якія кормяць і даюць дах над галавой, а кніжная справа стала… місіяй і служэньнем… супольнасьці, беларускай справе 🥤 Кожны па-свойму, бадай, акрэсьлівае тое, што нас матывуе. Але цяпер ужо цяжка ўявіць, як гэта мы жылі так доўга без выдавецтва!

А перасекліся мы гэтым разам у Лёндане ў Скарынаўскай бібліятэцы на сымпозіюме да стагодзьдзя а. Аляксандра Надсана — сьвятара, перакладчыка, навукоўца… і вельмі інавацыйнага выдаўца таксама!

Мы чыталі даклады і зладзілі прэзэнтацыю факсымільнага выданьня рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш, які захоўваецца ў Лёндане. Гэта ўжо трэцяя кніга, якую Skaryna Press выдала з Скарынаўскай бібліятэкай.

Здымак Ірыны Х.
  • ❤ 17
  • 🐳 2
Post #533 93
Новая кніга Зьмітра Вішнёва шчасьліва даехала Бэрліна, а гэта значыць, што заўтра адбудзецца яе прэзэнтацыя! Перасячэмся?

📍 PANDA platforma (Knaackstraße 97, 10435)
📌 17 верасьня, 19.00

Зборнік “Мая свабода п’яная і танчыць аголенай” склалі эсэ апошніх пяці гадоў, а таксама апавяданьні, казкі, вершы, паэтычны дзёньнік і п’еса. Творы аб’яднаныя агульнай тэмай свабоды — у мысьленьні, у мове, у форме і ў праве быць розным. Пра свабоду як галоўную ўмову існаваньня тэксту і аўтарскага голасу.

У імпрэзе бяруць удзел аўтар Зьміцер Вішнёў, мадэратарка і перакладчыца Ірына Герасімовіч і музыка Андрэй Штайнке.

Мовы імпрэзы — нямецкая і беларуская.
Уваход за ахвяраваньне.
  • ❤ 5
  • 👍 1
  • 🔥 1
Post #532 92
Калі вы ў Вільні, запрашаем на прэзэнтацыю кнігі Галіны Войцік „Там, дзе мяне няма“.

📍 Віленскі беларускі музэй імя І. Луцкевіча (Віленская, 20)
📌 25 верасьня, 18.00


Галіна Войцік (1927-2007) — беларуская дзяячка, публіцыстка. Вучаніца Віленскай беларускай гімназіі. Германістка па адукацыі, аўтарка шматлікіх мэмуараў пра віленскіх беларусаў, перакладчыца. „Там, дзе мяне няма“ — кніга пра Вільню і пра яе людзей, пра сямейныя і гарадзкія традыцыі. Успаміны кнігі былі друкаваліся ў газэтах, і цяпер упершыню выйшлі пад адной вокладкай.

Гэтай кнігай нашае выдавецтва адкрывае Віленскую сэрыю, якая парадуе нас творамі Францішка Ўмястоўскага, Макара Краўцова, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Янкі Багдановіча, Алены Цэпрынскай ды іншых аўтараў, чый лёс зьвязаны зь Вільняй.
  • ❤ 2
  • 💅 1
Post #530 117
Варшава: добрая нагода пагаварыць пра тэатр

Запрашаем далучыцца да журналісткі і крытыцы Настассі Панкратавай, аўтаркі нядаўняй кнігі “(Не) выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025”, каб ва ўтульнай атмасферы “Дома буслоў” у Варшаве пагутарыць пра сённяшні і заўтрашні дзень нашага тэатра.

⏱️ 9 верасня, 19.00
📍 House of Storks, Adama Mickiewicza 18B
  • ❤ 5
  • ⚡ 1
  • 🤩 1
Post #529 476
Пагартаць і набыць беларускія кнігі у цэнтральным Лёндане можна будзе ў суботу 5 верасьня на традыцыйным кірмашы кніг і паэзіі ў Conway Hall.

Вярнуліся з вакацыяў? Паліцы непрачытаных кніг напаўпустыя? — На гэта ёсьць паратунак! 🙃

Кнігі розных выдавецтваў па-беларуску і беларускіх аўтараў — па-ангельску — будуць на стэндзе Skaryna Press. Пазнаеце нас па 🥤 сьцяжку.

📍 Дзе: Conway Hall, 25 Lion Square, WC1R 4RL.
🕑 Калі: Субота, 5 верасьня, 11.00 — 16.30.

Перасячэмся?
  • ❤‍🔥 6
  • 👌 3
  • 💅 1
Post #526 123
У Дзень незалежнасці Украіны (віншуем і зычым перамогі і спакою!) нам вельмі радасна паведаміць, што ўжо зусім хутка Skaryna Press выдасць адну з самых яркіх украінскіх кніг апошняга году — “Хемінгуэй нічога не ведае” Артура Дроня.

Кніга прозы Артура Дроня — часам смешная, часам сумная — несумненна захапляльная. Калі яна выйшла ва Украіне, то адразу стала бестселерам. Аўтару тады было толькі 24 гады. Кніга атрымала прэстыжную прэмію імя Юрыя Шавялёва за найлепшую ўкраінскую кнігу эсэістыкі 2025 года. А сёлета яна выходзіць на дзевяці мовах, у тым ліку — рэдкая сёння з’ява — па-беларуску.

Пасля ўніверсітэта А. Дронь (на здымку) паспеў правесці на працы сваёй мары паўгады. У лютым 2022 г. ён далучыўся да тэрытарыяльнай абароны УСУ. Там, на вайне, ён зразумеў, што ягоны досвед кардынальна адрозніваецца ад досведу ваенных пісьменнікаў мінулага. Пра гэта і кніга — пра іншую вайну.

📚 Кніга выйдзе напрыканцы верасня. Яе можна замовіць (і дапамагчы нам такім чынам дадаць да яе апошнія штрыхі) ужо цяпер.
  • 🔥 7
  • ❤ 2
  • ⚡ 1
Post #525 93
І ў працяг тэмы — зборнік эсэ Ўладзіслава Гарбацкага „Сымона дэ Бавуар і Беларусь“.

Дэкаляніялісцкія і фэмінісцкія эсэ пра заўсёдныя складанасьці дыялёгу паміж Беларусьсю і Францыяй.

Пытаньні, якія Сымона дэ Бавуар ставіла па-француску, гучаць аднолькава востра на ўсіх мовах. Гэтая кніга — канцэнтраваныя ўводзіны ў сусьвет мысьляркі і асэнсаваньне ейнай фэмінісцкай, палітычнай і атэістычнай думкі. Дэ Бавуар, прачытаная празь беларускую і агульнаэўрапейскую прызму, паўстае як актуальная суразмоўніца сучаснай Беларусі.

📚 У нашай кнігарні ад панядзелка і ў іншых добрых кнігарнях і Амазоне — неўзабаве. А таксама на фэстывалі беларускай інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве, і ў Гданьску — на цырымоніі ўручэньня Прэміі Гедройця. І паўсюль, куды яшчэ трапіць Скарына гэтай восеньню.
  • ⚡ 3
  • ❤ 2
Post #524 82
Аповесьць „Вельмі лагодная сьмерць“ Сымоны дэ Бавуар — адной з самых яркіх францускіх аўтарак — выходзіць у нашым выдавецтве.

Бескампрамісны тэкст на няпростую тэму страты маці, напісаны так, як гэта й бывае ў жыцьці.

„Гэта ці ня першы матэрыялісцкі тэкст пра сьмерць. Ніякіх больш духоўных, таямнічых і мэдытатыўных наплываў. Засталася сьмерць як працэс, структураваны сацыяльнай татальнасьцю, насычаны тэхналёгіямі.“ — Ален Бад’ю, францускі філёзаф.

Пераклад Уладзіслава Гарбацкага.

📚 У нашай кнігарні ад панядзелка і ў іншых добрых кнігарнях — неўзабаве.
  • ❤ 5
Post #522 110

Forwarded from Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Звяртаемся да ўсіх падпісантаў: дапамажыце нам абраць кнігу для агучкі!

У нас ёсць магчымасць запісаць адну кнігу выдавецтва Skaryna Press — і мы вырашылі спытаць вас, што вам хацелася б пачуць у аўдыя.

У нас два варыянты: 

«Дубовые яблочкі» Вольгі Касцюк — шчыры, эмацыйны і смелы праект асабістага летапісу і медытацыі пра шматаблічча сям’і, пра мову, дзяцінства і сталасць, жаноцкасць і мацярынства, пра новую і далёкую краіну, што стала домам.

«Партрэт Дорыяна Грэя» — спакуслівы, вусцішны і бясконца цытаваны раман — літаратурная класіка і люстэрка для кожнай эпохі.

Галасуйце за больш прываблівы варыянт — а мы збяром вынікі і пачнём працу над новым рэлізам!
Post #521 153
Сёньня споўнілася 100 гадоў з дня народзінаў Янкі Запрудніка — аднаго з самых выбітных прадстаўнікоў беларускай паваеннай эміграцыі на Захадзе, гісторыка, палітоляга і журналіста.

У свой час ён адказаў на анкету Ўладзіслава Гарбацкага для дасьледаваньня фэмінітываў у беларускай мове. Адказ апублікаваны ў манаграфіі “Фэмінізацыя беларуcкай мовы”. З нагоды юбілею варта падзяліцца дасьціпнымі назіраньнямі Я. Запрудніка:

Гендарная роўнасьць – зьява заканамерная там, дзе яна спрыяе ўдакладненьню выказванай думкі. Адно з важных заданьняў у гэткім удакладненьні – захаваць мілагучнасьць слова, лёгкасьць вымаўленьня яго. Мноства „фэмінізаваных” назоўнікаў (тэрмін „фэмінізаваны” ў дачыненьні да шмат зь іх чыста рэтраспэктыўны) створаны натуральна як неабходны элемэнт яснасьці маўленьня (прыкладам, даярка, кухарка, манашка й г.д.).

Фэмінізацыя „постфактум”, якою займаюцца сучасныя моватворцы, удакладняе сэнс слова (дэнтыстка, адвакатка, рэпартэрка), і працэс гэты варта працягваць.

Чытаць далей на сайце выдавецтва
  • ❤ 8
  • ⚡ 1
Post #520 134
Вокладкі трох кніг нашага выдавецтва ўвайшлі ў доўгі сьпіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава.

Аўтар дзьвюх зь іх — цудоўны мастак Сяргей Шабохін (кнігі “Дубовые яблочкі” Вольгі Касьцюк і “Сваім целам” Ганны Комар). А мастачка няўрымсьлівай вокладкі да раману Зьмітра Вішнёва “Я — тое мяса, якое прыгаваў Зьміцер” — Алена Нядзельская.

Вокладкі ўсіх намінантаў

А між тым, нам чатыры гады сёньня споўнілася 🎈
  • 🔥 9
  • 👍 1
Post #519 129
Фэстываль Прадмова абвясьціў чатыры гарады, дзе пройдуць імпрэзы гэтага самага вялікага (і самага нашага любімага) фэстывалю беларускай кнігі:

- Уроцлаў – 2-4 кастрычніка
- Вільня – 16-18 кастрычніка
- Прага – 30 кастрычніка - 1 лістапада
- Варшава – 13-15 лістапада

Праграма будзе крыху пазьней.

Чаго й каго там толькі не сустрэнеш! Амаль усе імпрэзы бясплатныя, ад раніцы да вечара. Калі можаце вандраваць на кантынэнт, то абавязкова выбірайцеся.
  • ❤ 7
Post #518 151
Запіс сустрэчы з гісторыцай Тацьцянай Астроўскай, якая адбылася ў рамках праекту «Літаратура і кАВА», можна паглядзець цяпер на Ют’юбе.

Дасьледніца і аўтарка распавядае пра нон-канфармізм у савецкай Беларусі, разважае пра падабенствы і адрозьненьні паваеннай і цяперашняй эміграцыі і ўрокі, якія мы можам вынесьці з гэтых ведаў, і — разам з рэдактарам Skaryna Press Ігарам Івановым — распавядае пра нядаўна выдадзены паэтычны зборнік Ларысы Геніюш, рукапіс якога цяпер захоўваецца ў Лёндане.

https://youtu.be/VVMU6BLy8jk?si=AAS5CEvpmC11hfuG
YouTube Сустрэча з Тацьцянай Астроўскай Запрашаем да прагляду запісу чарговай онлайн-сустрэчы ў рамках праекту «Літаратура і кАВА». Гэтым разам нашая госьця — Тацьцяна Астроўская, гісторыца, доктарка гістарычных навук, дасьледчыца беларускага дысідэнцтва. Падпісвайцеся на сацсеткі АБА https:/…
  • 👍 2
  • 🔥 2
  • 🐳 1
Post #517 115

Forwarded from Будзьма беларусамі!

🔴 «Must have для ўсіх, хто цікавіцца карцінай міжваеннай беларускай прысутнасці ў Вільні». Ціхан Чарнякевіч пра мемуары Галіны Войцік

Запачаткаваная нядаўна «Віленская сэрыя» выдавецтва «Skaryna Press» абяцае ў хуткім часе тамы тэкстаў Францішка Умястоўскага, Макара Краўцова, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Янкі Багдановіча і Алены Цэпрынскай. Першаю ж кнігай сталіся мемуары Галіны Войцік «Там, дзе мяне няма». Усім, хто цікавіцца стракатай карцінай міжваеннай беларускай прысутнасці ў Вільні, гэтая кніга — безумоўны must have.

Самыя тэксты гэтай кнігі пачалі друкавацца ў 2000 годзе ў віленскай беларускай газеце «Рунь», якая ў пэўным сэнсе заняла месца рэлакаванай у Менск «Нашай Нівы», пры тым пад рэдактарствам былога «нашаніўца» Алега Мінкіна. Часткі ўспамінаў працягвалі выходзіць нават і пасля смерці аўтаркі ў 2007 годзе і закончыліся друкам у 2008-м.

З тых часоў гэты мемуарны пласт быў даступны досыць вузкаму колу аматараў і ўладальнікаў падшывак «Руні».

Між тым, ракурс, дадзены Галінай Войцік, нядрэнна дапаўняе апісанне беларусаў у міжваеннай і паваеннай Вільні, і каштоўны поглядам чалавека, якая ведала ўсё тое, што апісвалася ў мемуарах саміх дзейных асобаў старога пакалення віленчукоў, аднак жа пражывала пры гэтым сваё ўласнае жыццё чалавека новага пакалення (таго, пра які «старыя» так шмат думалі і марылі), якое збольшага для народжанай у 1927 г. адбывалася менавіта ў пасляваенны час.


Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
  • ❤ 2
  • 👍 2
  • 🕊 1
Post #516 86
Маеце рукапіс? Дашліце на конкурс “Шуфлядка”!

Падрабязнасьці ў Фэйсбуку і Інстаграме

Конкурс праводзіцца Фэстывалем інтэлектуальнай кнігі “Pradmova”.
  • 🤗 2
Older posts →

About this channel

How can I read @skarynapress without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Skaryna Press: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Skaryna Press have?
Skaryna Press (@skarynapress) has 138 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Skaryna Press know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →