TGViewer
Skaryna Press Skaryna Press @skarynapress · 138 subscribers
Post #533 94
Новая кніга Зьмітра Вішнёва шчасьліва даехала Бэрліна, а гэта значыць, што заўтра адбудзецца яе прэзэнтацыя! Перасячэмся?

📍 PANDA platforma (Knaackstraße 97, 10435)
📌 17 верасьня, 19.00

Зборнік “Мая свабода п’яная і танчыць аголенай” склалі эсэ апошніх пяці гадоў, а таксама апавяданьні, казкі, вершы, паэтычны дзёньнік і п’еса. Творы аб’яднаныя агульнай тэмай свабоды — у мысьленьні, у мове, у форме і ў праве быць розным. Пра свабоду як галоўную ўмову існаваньня тэксту і аўтарскага голасу.

У імпрэзе бяруць удзел аўтар Зьміцер Вішнёў, мадэратарка і перакладчыца Ірына Герасімовіч і музыка Андрэй Штайнке.

Мовы імпрэзы — нямецкая і беларуская.
Уваход за ахвяраваньне.
  • ❤ 5
  • 👍 1
  • 🔥 1
More from @skarynapress
  1. Sep 22, 2026Da 150-hodździa Ciotki vychodzić zbor mastackich tvoraŭ aŭtarki. Čarhovaja kniha ŭ “Vilens…
  2. Sep 20, 2026Другі раз за ўвесь час існаваньня нашага эмігранцкага выдавецтва рэдакцыі атрымалася сабра…
  3. Sep 14, 2026Калі вы ў Вільні, запрашаем на прэзэнтацыю кнігі Галіны Войцік „Там, дзе мяне няма“. 📍 Ві…
  4. Sep 2, 2026Варшава: добрая нагода пагаварыць пра тэатр Запрашаем далучыцца да журналісткі і крытыцы Н…
  5. Aug 31, 2026Пагартаць і набыць беларускія кнігі у цэнтральным Лёндане можна будзе ў суботу 5 верасьня…
  6. Aug 26, 2026Вокладкі дзьвюх нашых кніг трапілі ў кароткі сьпіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 🎉 Вінш…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →