У Дзень незалежнасці Украіны (віншуем і зычым перамогі і спакою!) нам вельмі радасна паведаміць, што ўжо зусім хутка Skaryna Press выдасць адну з самых яркіх украінскіх кніг апошняга году — “Хемінгуэй нічога не ведае” Артура Дроня.
Кніга прозы Артура Дроня — часам смешная, часам сумная — несумненна захапляльная. Калі яна выйшла ва Украіне, то адразу стала бестселерам. Аўтару тады было толькі 24 гады. Кніга атрымала прэстыжную прэмію імя Юрыя Шавялёва за найлепшую ўкраінскую кнігу эсэістыкі 2025 года. А сёлета яна выходзіць на дзевяці мовах, у тым ліку — рэдкая сёння з’ява — па-беларуску.
Пасля ўніверсітэта А. Дронь (на здымку) паспеў правесці на працы сваёй мары паўгады. У лютым 2022 г. ён далучыўся да тэрытарыяльнай абароны УСУ. Там, на вайне, ён зразумеў, што ягоны досвед кардынальна адрозніваецца ад досведу ваенных пісьменнікаў мінулага. Пра гэта і кніга — пра іншую вайну.
📚 Кніга выйдзе напрыканцы верасня. Яе можна замовіць (і дапамагчы нам такім чынам дадаць да яе апошнія штрыхі) ужо цяпер.
Post #526
151

- 🔥 7
- ❤ 2
- ⚡ 1