TGViewer
Учительская Учительская @shkolabel · 2.76K subscribers
Post #3111 2.05K
#КУДЫПАЙСЦІ

Зрабілі для вас падборку імпрэзаў, якія варта наведаць на выходных і бліжэйшым тыдн🔥

🍁 Завітайце на выставу "Бліжэй да неба" мастачкі Юліі Невейкі і Ксеніі Місан-Быстровай. Тут міфалагічныя сюжэты і фантазійныя вобразы разам з рэалістычнымі нацюрмортамі і пейзажамі. Кожны твор прымушае спыніцца і падумаць пра сэнсы жыцця, сувязь паміж вонкавым і ўнутраным.

🍁 Паглядзіце на "Мастацтва жывога агню". Экспазіцыя адлюстроўвае сучаснае керамічнае мастацтва творцаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Малдовы, Егіпта і Турцыі. Тут бачная разнастайнасць тэхналагічных працэсаў, шырокі дыяпазон пластычных уласцівасцяў гліністых матэрыялаў, рэльефных, фактурных, каляровых, графічных спосабаў апрацоўкі паверхні дэкаратыўных форм і спалучэнне розных спосабаў абпалу.

🍁 8 лістапада а 14-й наведайце канцэрт "Дзень піяніста ў Мастацкім". Імпрэзу падрыхтавала беларуская піяністка Вольга Запольская разам з Кірылам Вашчанкам. Натхніцеся вядомымі фартэпіяннымі п'есамі П. Чайкоўскага, Ф. Шуберта, Ф. Шапэна, а таксама – транскрыпцыямі рамансаў С. Рахманінава і аркестравых твораў Л. ван Бетховена.

🍁 12 лістапада 18:00 наведайце экскурсію Ірыны Лампе "Сімвалы Японіі - ёкаі".
Калі адбываецца нешта дрэннае з чалавекам, японцы кажуць: "Гэта екай мяне прымусіў…". Калі вас пераследуюць няўдачы, то японцы кажуць: "Мяне пераследуе злы дух…". Лектарка прапануе сваю пяцёрку самых страшных і жахлівых дэманаў, класіфікуючы іх. Раскажа якімі бываюць духі і прывіды і каго варта палохацца, абяцаюць арганізатары. Патрэбная рэгістрацыя.

Файных выходных!
  • ❤ 2
  • 🔥 2
More from @shkolabel
  1. Dec 25, 2025З Калядамі, даражэнькія!🎄 Шчыра віншуем усіх, хто сёння святкуе! Жадаем, каб ваш дом быў…
  2. Dec 24, 2025Напярэдадні свят Мастацкі музей дорыць падарункі – вольны ўваход для ўсіх 25 снежня 🎁 Пры…
  3. Dec 19, 2025#КУДЫПАЙСЦІ на выходных і канікулах🎄 🌟21 снежня паслухайце і паглядзіце "Казкі ў Траецкі…
  4. Dec 15, 2025Определены победители олимпиады по финансовой грамотности 2025 года! Финал двенадцатой Рес…
  5. Dec 12, 2025Как будет проводиться психологическое собеседование для педагогов? На этой неделе Национал…
  6. Dec 11, 2025📢 Стала известна дата РЦЭ 2026 Репетиция централизованного экзамена (РЦЭ) состоится 31 ян…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →