#КУДЫПАЙСЦІ на выходных і канікулах🎄
🌟21 снежня паслухайце і паглядзіце "Казкі ў Траецкім" ад тэатру-батлейкі "Дом з марамі". Лялькі раскажуць і пакажуць, што такое сапраўдны калядны цуд, які можа здарыцца з кожным. У праграме казкі: "Лёгкі хлеб", "Ганарысты парсюк", "Свінулька Маразулька", "Калядны хрушч". Падрабязнасці тут.
🌟21 снежня а 17-й у Нацыянальным мастацкім натхніцеся спевамі хору "Паліфоніка" на канцэрце "Святло Каляднай зоркі". Адчуйце атмасферу цуду і духоўнай урачыстасці праз каляднае гучанне артыстаў у песнях і традыцыйных калядках. Уваход па квітку ў музей.
🌟24 снежня (14:00 або 17:00) завітайце ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на майстар-клас "Зімовы пейзаж". Вам трэба мець толькі натхненне і жаданне маляваць, а ўвасобіць усё на карціне дапаможа мастак Руслан Сяргееў. Для ўдзелу патрэбная рэгістрацыя.
🌟26 снежня там жа, у НЦСМ, схадзіце на лекцыю Ірыны Лампэ "Сімвалы Японіі - жывёлы ў казках". Тут вас абяцаюць пераканаюць, што японскія і беларускія казкі вельмі падобныя, як падобныя і іх героі, але ў той жа час адрозніваюцца. Таксама будзе магчымасць паслухаць японскі твор. Патрэбная рэгістрацыя.
🌟Да 20 студзеня паўдзельнічайце ў інтэрактыўна-пазнавальнай праграме "Калядныя цуды". Тут можна даведацца, чаму ў гадавым коле народных абрадаў і святаў Каляды займалі першае месца, як варажылі, якія песні спявалі і якія стравы гатавалі на свята нашы продкі, абяцаюць арганізатары. Гэтаксама можна будзе трапіць у “калядную майстэрню” і зрабіць цацку-сюрпрыз на ялінку. Падрабязнасці тут.
Вясёлых святаў!
Post #3123
2.57K

- 👍 2
- ❤ 1
- 🔥 1