TGViewer
Павел Севярынец Павел Севярынец @seviarynets · 991 subscribers
Post #264 808
Крадзеж перадачаў і літара Z.

Напрыканцы 2020 года ахова Валадаркі скрала ў мяне перадачу. Чытаў пра такое ў Салжаніцына - і ня думаў, што ў Беларусі гэта практыкуюць з палітычнымі. Усё-такі тут увага, у дачыненні да палітычных пільнуюць, каб знешне ўсё было "по закону" - і, хоць карыстаюцца тым "законам" як кайлом, проста красці прадукты... Ну, і смех, і грэх.

Чакаеш ад іх дзічы, грубага зладзейства, садызму - а яны аказваюцца дробнымі крадунамі.

Як было. Снежань 2020 года. Адчыняецца "кармушка".

- Северінец. Без вещей.

Выводзяць. На посце стаіць тры ахоўнікі па форме (то бок, арганізаваная група).

- Вам передача, 9 позіцій. Тут майонез. Майонез нельзя. Ізымаем майонез. Распішітесь.

Нельга дык нельга. Распісваюся, што згаджаюся са знішчэннем забароненага, на бланку ўнізе. Звяртаю увагу, што пасля надпісу "маянэз" - палова аркуша пустых радкоў. Звыкла хачу закрэсліць літарай Z, але супрацоўнік рэзка спыняе:

- Майонез і всё. Остальное отдадім, не бойтесь. Не портіте бумагу, строгая отчётность.

Ладна, думаю, што я насамрэч. Ня будуць жа яны ўтраёх сярод бела дня нагла тырыць печыва, каву, гарбату, зефір. Дастаюць маянэз, ставяць асобна.

- Счас оформім, остальное отдадім в камеру.

Вяртаюся ў хату, распавядаю сукамерніку, куды вадзілі. Той цокае языком:

- Дарма не закрэсліў.

- Ты думаеш?

- Упісваюць усе твае 9 пазіцыяў у паперу і забіраюць сабе. Твой роспіс ёсць, усё. Сто пудоў.

- Ды аддадуць. Мяне ж ведаюць, да мяне ж адвакат ходзіць...

- Пофіг. А з чым, ты думаеш, начная змена чаі папівае?

Карацей, да канца змены я чакаў, потым грукаў у "кармушку", на праверцы пытаўся карпуснога. Перадача? Якая перадача? Ніякай перадачы не было. Што вы прыдумваеце? Можа, вы хочаце, каб рэжымны аддзел праверыў вашу камеру, што там у вас згубілася? Ну што, робім ператрус, сур'ёзна?

Думаю, таварышы ад душы пасмяяліся на начной змене. Усё-такі кава ды гарбата ў перадачах для палітычных - найлепшыя.
  • 🤬 27
  • 😢 10
  • 🤯 6
  • ❤ 2
  • ⚡ 2
More from @seviarynets
  1. Sep 25, 2026Распавёў Глафіры Жук з "Белсату" пра аднаўленне Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і падры…
  2. Sep 24, 2026Як беларусам называць сваіх дзяцей, каб яны выраслі геніямі? Бярэм топ-100 знакамітых бела…
  3. Sep 23, 2026КАЛІ Ў БЕЛАРУСІ СТАЛА БЯСПЕЧНА? 26 верасня а 12:00 у Варшаве, каля Ужонда па справах замеж…
  4. Sep 23, 2026Валадарка. Студзень. Крывасмокі. Узімку 2021 года, у спецкалідоры, у камеры 101, падчас сл…
  5. Sep 22, 20268-15 кастрычніка плануем з Барысам Гарэцкім пры падтрымцы "Будзьмы" і БАЖ аб'ехаць Польшчу…
  6. Sep 22, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →