TGViewer
Павел Севярынец Павел Севярынец @seviarynets · 991 subscribers
Post #262 950
Таісія Карпаўна Кабанчук - мама Вадзіма Кабанчука, аднаго з лідэраў беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне, і стваральніца Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Бабруйску ды на Магілёўшчыне.

Трыццаць гадоў таму, калі маладафронтаўца Вадзіма судзілі за напад на міліцэйскага "кінааператара" Калакольчыкава, які здымаў пратэстоўцаў на камеру, Таісія Карпаўна падзякавала за падтрымку Маладому Фронту - і я пазнаёміўся з гэтай мужнай жанчынай.

Таісія Карпаўна, бібліятэкарка, мама двох сыноў, не захацела проста назіраць, як Лукашэнка топча Беларусь - і пайшла ў беларускі рух. Страціла працу. Некалькі разоў была арыштаваная і асуджаная за "арганізацыю несанкцыянаваных акцыяў".

Разгарнула БХД ў Бабруйску: у 2010-ым, падчас мясцовай кампаніі, увесь горад быў застаўлены пікетамі хрысціянскіх дэмакратаў. Стварыла Магілёўскую абласную раду БХД.

Тады рэжым сфальшаваў усё, што мог, але, дзякуючы працы Таісіі Кабанчук, у Магілёўскай вобласці БХД прарвалася ў раённыя ды сельскія саветы ў Асіповічах ды Горках.

Энэргія, напор, бадзёрасць і вера ў перамогу Таісіі Карпаўны заўжды натхнялі. Памятаю, колькі разоў на нашых сходах, калі настрой "усё кепска, нічога ня будзе" апаноўваў хадэцкую грамаду, нязменна ўставала Таіся Карпаўна і зычным голасам сароміла панылых ды знявераных.

Каманда Таісіі Кабанчук на Бабруйшчыне - гэта была наша ўдарная сіла, якая ніколі не падводзіла. Упэўнены, калі б у тыя гады, 2010-2020, мы мелі вольныя выбары, менавіта БХД брала б уладу ў горадзе.

Матуліны гены выразна адчуваюцца і ў Вадзіме, сённяшнім міністры абароны ў Пераходным кабінеце. У Кабанчукоў гэта агульнае - ніколі, ніколі, ніколі не здавацца.

Добрага здароўя, сілаў, Божай ласкі і радасці, мілая Таісія Карпаўна! Верым, можам, пераможам!
  • ❤ 54
  • 👍 5
  • 🙏 3
  • 👎 1
  • 🌭 1
More from @seviarynets
  1. Sep 27, 2026Вялізная падзяка беларусам Італіі за цудоўную сустрэчу ў Фларэнцыі! Удзячны Народнай амбас…
  2. Sep 25, 2026Распавёў Глафіры Жук з "Белсату" пра аднаўленне Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і падры…
  3. Sep 24, 2026Як беларусам называць сваіх дзяцей, каб яны выраслі геніямі? Бярэм топ-100 знакамітых бела…
  4. Sep 23, 2026КАЛІ Ў БЕЛАРУСІ СТАЛА БЯСПЕЧНА? 26 верасня а 12:00 у Варшаве, каля Ужонда па справах замеж…
  5. Sep 23, 2026Валадарка. Студзень. Крывасмокі. Узімку 2021 года, у спецкалідоры, у камеры 101, падчас сл…
  6. Sep 22, 20268-15 кастрычніка плануем з Барысам Гарэцкім пры падтрымцы "Будзьмы" і БАЖ аб'ехаць Польшчу…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →