TGViewer
Павел Севярынец Павел Севярынец @seviarynets · 991 subscribers
Post #255 740
24 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца З'езд аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

24 кастрычніка пройдзе З'езд аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД). Падзея прымеркаваная да 100-гадовага юбілею з дня заснавання гістарычнай Партыі БХД: 24 кастрычніка 1926 года ў Вільні адбыўся з’езд беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, на якім “Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць” 1917 года ператварылася ў БХД.

З'езд пакліканы з’яднаць разрозныя плыні БХД і падкрэсліць больш чым стогадовую традыцыю хрысціянска-дэмакратычнага руху, які заўсёды стаяў на варце хрысціянскіх каштоўнасцяў, дэмакратыі, нацыянальных інтарэсаў і беларускага Адраджэння.

Удзельнікі абмяркуюць стратэгію працы ў сучасных грамадска-палітычных умовах і выберуць новае кіраўніцтва БХД.

Адноўленая Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ставіць сваёй задачай яднанне беларускіх дэмакратычных сілаў і стварэнне прывабнай альтэрнатывы для Беларусі.

Месцам правядзення З’езду выбраны Беласток, ключавы цэнтр беларускай дыяспары ў Польшчы. Згодна з еўрапейскай палітычнай традыцыяй, партыйныя з’езды прынята праводзіць не ў сталіцах. А Беласток размешчаны якраз па паўдарозе паміж Вільняй і Варшавай, дзе пражывае найбольшая колькасць беларусаў за мяжой.

Больш поўная інфармацыя пра З’езд БХД 24 кастрычніка будзе паведамленая пазней.
  • 👍 31
  • ❤ 8
  • 🙏 2
  • 👌 2
More from @seviarynets
  1. Sep 25, 2026Распавёў Глафіры Жук з "Белсату" пра аднаўленне Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і падры…
  2. Sep 24, 2026Як беларусам называць сваіх дзяцей, каб яны выраслі геніямі? Бярэм топ-100 знакамітых бела…
  3. Sep 23, 2026КАЛІ Ў БЕЛАРУСІ СТАЛА БЯСПЕЧНА? 26 верасня а 12:00 у Варшаве, каля Ужонда па справах замеж…
  4. Sep 23, 2026Валадарка. Студзень. Крывасмокі. Узімку 2021 года, у спецкалідоры, у камеры 101, падчас сл…
  5. Sep 22, 20268-15 кастрычніка плануем з Барысам Гарэцкім пры падтрымцы "Будзьмы" і БАЖ аб'ехаць Польшчу…
  6. Sep 22, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →