Ты жыццём ратаваў увесь свет,
Дапамогу дарыў ім паўсюль,
Праматала як стужкі касет,
Напалохала быццам казуль.
Салідарнасць - празрыстая ніць,
Дабрыня - недасяжны струмень,
Як у пустыні - так хочацца піць!
І знайсці супакойвання цень.
Ты не здольны прайсці Рубікон,
І рукамі да зорак сягнуць.
Увесь твой лёс зіхаціць тупіком.
Як юнацкія мары вярнуць?
Усё раздаў, разгубіў, раскідаў.
Задарма, за бесцань, за пыл.
Так хацелася: дар за дар.
Атрымалася: зноў запіў.
Ты хацеў быць бліжэй да людзей...
Смутак думкі як лісце грабе.
Ён адвечны, як Бог-ліхадзей,
Хто цяпер дапаможа табе?
Сакавік 2026 г.
Post #475
132

- ❤🔥 3
- 👍 3
- 🔥 3
- 😢 2
- 🤝 1