TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #394 89
Раней я вельмі любіў футбол. Перад усім любіў яго практыкаваць, то бок гуляць. Памятаю, як у гадоў 6 згуляў ва двары з сябрамі (2 на 2) першы раз у футбік. Наступныя 30 год футбол стаў маім нефармальным хобі.

Глядзець матчы як таксама вельмі любіў, асабліва ў дзяцінстве і юнацтве. Перад усім чэмпіянат свету, Еўропы і Лігу чэмпіёнаў (Барселона са Стоічкавым, Куманам і Рамарыё была для мяне першым фут-агнём). Але ў 90-я таксама глядзеў гульні расейскай лігі (заўзеў за Спартак) і, канешне, беларускай, якія па БТ вёў таленавіты каментатар Уладзімір Навіцкі. Па-беларуску.

Першы свой чэмпіянат свету я паглядзеў у 1994 г. Тады я быў апантаны футболам, у мяне былі часопісы са зборнымі, куды трэба было наклеіваць фоткі футбалістаў. Я мог пералічыць амаль палову кожнай еўрапейскай зборнай, а таксама некаторых вядомых каманд (Аргентыне, Бразілія). Як сёння памятаю, як глядзеў фінал у ліпені 1994 г. у Берасці. Бразілія і Італія с зорным саставамі толькі па пенальці вызначылі пераможцу. Шкада было Раберта Баджа і радаваўся за Рамарыё. Але ж у 10 гадоў Марадона быў маім футбольным эталонам. А падчас чэмпіянату ў ЗША яго дыскваліфікавалі, хіба за какаін. Тады з'явіліся першыя думкі, што не ўсё так проста ў вялікім футболе, А твае куміры не такія ўжо і куміры.

Улетку, калі я прыяжджаў да бабулі і сваякоў у Брэст, я з братам ды сябрамі мог гуляць у футбол па тры разы на дзень. Гэта быў сапраўдны кайф. Калі нікога не было, я мог сам выходзіць з мячыкам на падворак ці стадыён і вучыцца набіваць мяч на назе ці адпрацоўваць удары па брамцы. Пасля 7 класа ў польскім лагеры я перамог нават лепшых за мяне футбалістаў у спаборніцтвах па нібіванню мяча на назе - набіў 44 разы. Тады я гэтым вельмі ганарыўся.

У 3-4 класе я запісаўся на секцыю ў нашай школе. Але наш трэнер Віктар Нікалаевіч бухаў. Былі разы, што па вечарах натоўп хлопцаў, якія прыходзілі ў спартовую залю на трэніроўкі, змушаныя былі ісці па яго і прыводзіць трэнера з дому. П'янага, які забіваў на трэнінгі. У некаторых хлопцаў быў патэнцыял, але наша каманда "Надзея" на гарадскіх спаборніцтвах звычайна прайгравала. Гэта было не сур' ёзна. У 11 класе я ўдзельнічаў ад ліцэя ў гарадскіх спаборніцтвах, але таксама без поспеху.

Памятаю, як у 90-я са старэйшым траюродным братам хадзіў на матчы Нёмана і Кардан Флайерса на стадыён Красное Знамя, Нёман. Яшчэ перад рамонтам, з савецкімі драўлянымі лаўкамі. Было файна.

З сябрамі мы гулялі ў футбік ва двары рэгулярна. А яшчэ ў "квадрат" (хто памятае такую гульню?), ў "рачка" ці яго спрошчаную версію "адно крананне" і ў "тысячу". Усе гэтыя гульні з мячом вельмі цікавыя і былі даступныя амаль у кожным двары спальнага раёна. Толькі для "1000" патрэбныя былі вялікія брамы, дзеля гэтага мы хадзілі на "сельху" - стадыён аграрнага універа. Гульні аб'ядноўвалі хлопцаў з суседніх дамоў, розных узростаў і сацыяльнага статусу. Сацыялізавалі нас. Падаецца, што бавіць час разам на стадыёне - лепшы выбар ад нюхання клею ці раённых разборак. Патрэбны быў толькі мяч. І мне на 10-годдзе бацька прывёз з Германіі сапраўдны скураны мяч. Гэта было крута. Гэтым мячыкам увесь двор гуляў гадоў 5, пакуль канчаткова яго не знішчылі. Нават старэйшыя хлопцы прыходзілі яго пазычаць для гульняў.

Гуляў я ў футбік і ў вёсцы, каля фермы, дзе некалі працаваў мой дзед і ў летніх лагерах, і ў спёку і пад дажджом. Рамантыка. І ў Штатах на школьным стадыёне ў Чыкага, і ў Польшчы ў розных месцах.

Менавіта ў Кракаве ў далёкім 2008 г. у нас стыхійна з'явіласа каманда. Знаёмыя паклікалі на нізавы турнір з нагоды Дня незалежнасці 11 лістапада. На тым мерапрыемстве прыдумалі, што можна стварыць нізавую аматарскую лігу і гуляць па выходных у футбік. Так і з'явілася Podgórska Ekstraklasa. Спачатку мы сустракаліся на вельмі каларытным старым стадыёне на ўзвышшы, у парку. Пазней пранесліся на тзв. орлік, мініполе са штучнай, але класнай паверхняй каля адной з кракаўскіх школ. І цягам 10 год спаборнічалі.
  • 👍 3
  • ❤ 2
  • 🔥 2
  • ❤‍🔥 1
  • 🥰 1
More from @sashanefer
  1. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  2. Oct 11, 2026photo post
  3. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
  4. Oct 10, 2026Паўдзельнічаў
  5. Oct 10, 2026Зачапіў нейкую газетку, а мітынг пайшоў дэманстрацыяй па сэрцу Нью-Ёрка.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →