Асаблівым генератарам, які дае надзею і падтрымлівае, з'яўляецца дачка. Учора, бачучы што я крыху паніклы, малявала мне сэрцайкі і магутна дапамагала. Гэта шчасце.
Жадаю і вам, каб незалежна ад абставін, пастаяннага напружання і стрэсавых сітуацый, вакол вас былі людзі, якія заўсёды дапамогуць і напоўняць вашае жыццё сэнсам.
Дабра, здароўя, аптымізму і сіл. Бо дэманы хоць і старыя, але ж моцна трымаюцца за свае карыты. Трэба сілы, каб дапамагчы ім кануць у Лету. І ўнутраная гармонія. Будзе цяжка, але мы абавязкова зробім гэта. Беларусь і Украіна павінны быць вольнымі.
Усіх з надыходзячым Новым 2026 Годам! 🎄
Post #391
129
- ❤ 9
- 👍 2
- ❤🔥 1