TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #383 126
Я скончыў гарадзенскі ліцэй, дзе вучыліся толькі старшакласнікі. Я быў у апошнім сярод 3-х 9-x класаў (у філалагічным расейскім), пазней засталіся толькі 10 і 11 класы.

У ліцэі мы мелі не толькі класных настаўнікаў_ц, але і шмат разнастайных культурніцкіх мерапрыемстваў. І літаратурныя гасцёўні, і адмысловыя спецкурсы (памятаю па літаратуры і па міравой этыцы філасофіі), і алімпіяды, і розныя творчыя конкурсы, і традыцыйную канферэнцыю "Міры майго Я". У 10 класе я меў нават даклад на гэтым мерапрыемствы наконт творчасці Толкіена. І ён настолькі спадабаўся ўсім, што мяне запрасілі прачытаць рэферат студэнтам у гарадзенскі ўнівер. Я нешта быў саромеўся і адмовіўся. За гэта на мяне пакрыўдзілася мая настаўніца па мове і літаратуры.

Таксама я ўдзельнічаў у гарадскіх алімпіядах па расейскай мове. Нават заняў 9 месца сярод 20 лепшых вучняў 10-х класаў па горадзе. Але лепшай за мяне была мая аднакласніца Аня, якая заняла першае месца. Яна была з тых "завучак", добра ведала правілы, але была не вельмі арыгінальная, не хапала драйву ў яе. Я быў хлопцам творчым, ды круціўся ў колах паэтаў, музыкаў, мастакоў ды перфомераў. Атмасфера была надзвычай цікавая і каларытныя і паўплывала на развіццё маёй асабовасці даволі істотна. Адным з першых людзей, які мяне адукаваў у гэтым плане быў вядомы сёння актор і блогер Вася Калач. Ён жа быў і правадыром нашага талкінісцкага руху і аб'яднання "Кола сініх траў". Але я не аб гэтым хацеў напісаць.

Увосень 1999 г. у ліцэі абвясцілі конкурс на найлепшы твор (свабодная форма), прысвечаны 2000-годдзю хрысціянства. Тады я ўжо пачынаў тэставаць сябе як літаратара. Шмат чытаў, і сам прабаваў пісаць. Я, натуральна, вырашыў паўдзельнічаць. Тым больш, што тады я быў шчыра веруючым маладзёнам. Па нядзелях у касцёл хадзіў. Фанатыкам я не быў і каталіцтва ў мяне асацыявалася больш з практыкаваннем дабра і распаўсюдам маральных каштоўнасцей. Карацей, напісаў я невялічкі тэксцік.

Прыходжу ў ліцэй у панядзелак, у нас першы ўрок алгебры. Ала Фёдараўна, настаўніца добрая, але часцяком залежная ад уласнага настрою, кажа ўсяму класу: А вось глядзіце, які сярод вас вучань ёсць. Ведаеце які? Усе не ў курсах, што там за вучань. І яна распавядае, што вось Саша атрымаў 1 месца ў конкурсе, напісаў эссэ, перамог усіх 11-класнікаў. Малайчына! Гонар! Мне, канешне, прыемна было, але перад усім неспадязвана,што перамог. Канешне грашовых прызоў не было, але мяне проста заўважылі ў ліцэі як здольнага пісаку.

Падчас выпускнога, на ўрачыстым канцэрце, ўручалі нейкія граматы-дыпломы. Мне ўручылі дыплом як найлепшаму знаўцы літаратуры і "Паэт года". Аня вельмі пакрыўдзілася, яна ж без памылак пісала і алімпіяды перамагала, А паэтам намбар уан аказаўся я. Пры ўсёй павазе, ну не было ў яе творчага агеньчыка, той іскры, якая робіць з чалавека нефармала. Ён або ёсць, або яго няма. Але які гонар адчула мая мама, калі мяне абвесцілі паэтам года! Эх, былі часы...

Я не дзеля таго, каб хваліцца, бо насамрэч няма чым. Пісьменнікам я не стаў, журналістам таксама. Паэтам з багемных салонаў тым больш. Нобелеўскую прэмію не атрымаў. Проста ў гэты калядны перыяд прыгадаў свой тэксцік, які перамог у нейкім маргінальным школьным конкурсе, і які нават увайшоў у зборнік ліцэйскх твораў вучняў і настаўнікаў. Зборнік маю дагэтуль. Там два маіх юнацкіх тэксты. Пераможны інспіраваны "Майстрам і Маргарытай" Булгакава, якім у той час я быў вельмі захоплены.

Сёння я ўжо не той хрысціянін, што быў чвэрць стагоддзя назад, але дагэтуль веру ў дабро і маральныя прынцыпы. Ніжэй дзялюся сваім творам.
  • ❤ 5
  • 👍 1
  • 🔥 1
  • 😁 1
More from @sashanefer
  1. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  2. Oct 11, 2026photo post
  3. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
  4. Oct 10, 2026Паўдзельнічаў
  5. Oct 10, 2026Зачапіў нейкую газетку, а мітынг пайшоў дэманстрацыяй па сэрцу Нью-Ёрка.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →