TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #377 124
Сёння магло б споўніцца 42 гады Пашу Крыштопіку, больш вядомаму як “Крыштоп”. Паўлік быў анархістам, музыкам, панкрокерам (гарадзенскія олды павінны памятаць гурт Баста-Баста!) і проста цудоўным чалавекам. Заўсёды быў гатовы дапамагчы, ніколі не адмаўляў, пазычаючы людзям грошы, свае гітары, ці ахвяруючы свой час і самога сябе. Яшчэ ён класна гуляў у футбол. Лепш за мяне. Увогуле, Паша быў дабраком, але з даволі складаным лёсам.

У падлеткавым узросце на вёсцы ён патрапіў (бадай са старэйшым кузэнам) у моцную аварыю на матацыкле. Тады ў яго абгарэла каля 40% цела, шрамы засталіся на ўсё жыццё. Думаю, гэта быў першы сур’ёзны траўматычны досвед. 

Мы вучыліся ў адной школе, але не былі знаёмыя. Пасля 8 класа паступілі ў розныя ліцэі, я на філалагічны профіль, ён на фізыка-матэматычны. Абыдвое былі нефармаламі, жылі на адным раёне, то і бачылі часцяком адзін аднаго. У яго быў лепшы сябар Юра Г., яны заўсёды тусілі разам і вось улетку 2000 г. нас урэшце пазнаёміла агульная сяброўка. І мы сталі сябрамі вадой не разліць. Увесь 11 клас мы праводзілі разам. Літаральна кожны дзень. Цягам года мы не бачыліся мо толькі 3 дні. Тады мы ўтрох вельмі зблізіліся. Сапраўднае юнацкае сяброўства. Бунтарскае, рамантычнае і шчырае.

Школа скончылася. Прыйшла пара раставання. Я паехаў на вучобу ў Польшчу, Юра ў Менск, Паўлік не паступіў у Менск (а павінен быў, бо хлопцам быў разумным – вельмі шмат чытаў, але ж выбраў не той факультэт) і застаўся ў Горадні. Гэта трошкі яго падкасіла. Працаваў, вучыўся на завочным, моцна сканэкціўся з гарадзенскай анарха-панк сцэнай. Аднак наша сяброўства не скончылася, мы працягвалі моцна сябраваць і сустракацца, калі я прыяжджаў. Ён таксама ка мне прыганяў у Польшчу.

Некалі, калі я яшчэ вучыўся ў Любліне, Паша прыехаў з іншым, у той час вядомым, лідска-гарадзенскім тусоўшчыкам Д. да мяне стопам. Пазней мы паехалі цягніком у Кракаў. Я дамовіўся з кандуктарам і атрымалася хлопцаў давесці без квіткоў. Пазней ён яшчэ некалькі разоў быў у нас у Польшчы. І я да ягозавітваў, калі ён жыў у Менску. На 30-х днях народзінаў разам гудзелі і ў яго, і ў мяне. Ох, колькі слаўных дзянькоў мы перажылі разам!

І ўсё было б выдатна, калі б не адное “але”. Паша хварэў. У яго дыягназавалі біпалярны афектыўны разлад, так званую біпалярачку. На колькі я разумею, хвароба была спадчынная. (Дарэчы, бацька ягоны быў ў 90-я сур’ёўзным мусарам, перспектыўным, бандзюкоў лавіў, але спіўся, ператвараючыся ў гародніну).

Біпалярачку нельга вылячыць. І гэта трагедыя, якая ставіць стыгму на ўсё жыццё. Першыя праявы і зрывы мелі месца прыкладна ў 2005 годзе. Паўлік чуў галасы, прыдумляў розныя сітуацыі, тварыў чарнуху і адпаведна падарожнічаў па дурках. У гарадзенскай яго добра ведалі. Я, натуральна, таксама праведваў яго там. Лепш ад такіх месцаў трымацца здалёк. Не толькі праз усю сістэму “лячэння”, але і праз тутэйшых бывальцаў, часцяком агрэсіўных і неадэкватных. Бываў Паша і ў менскіх “Навінках”.

Я быў сведкам некаторых ягоных зрываў і гэта было жахліва. Ягоныя вочы станавіліся празрыстымі і напаўняліся вар’яцкай пусткай. Што ён мне толькі не распавядаў. Гледзячы на яго, я імкнуўся адагнаць смутак і адчай. Шчыра кажучы, я быў апошняй асобай, якая пагадзілася з ягонай хваробай. Увесь час я ўспрымаў яго як здаровага чалавека. Не хацеў прызнаваць біпалярку. І ён мог бы больш-менш функцыянаваць нармальна, калі б пастаянна прыймаў лекі, не дазваляў сабе алкаголь і каб не трапляў у крытычныя, крызісныя, сітуацыі. А такія, як самі разумеце, здарадіся даволі часта. То на прыватным фронце не  атрымалася, то на працы канфлікты, то палітычна-матываваныя сітуацыі... Гэта дапамагалі яму з’язджаць з рэха. Асабліва крызісы назіраліся са зменай надвор’я: пачатак вясны і  канец восені, але і ўзімку, і ўлетку таксама.
YouTube BASTA BASTA - Live 27.01.2002 club Клетка (Grodno) Enjoy the videos and music you love, upload original content, and share it all with friends, family, and the world on YouTube.
  • 💔 9
More from @sashanefer
  1. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  2. Oct 11, 2026photo post
  3. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
  4. Oct 10, 2026Паўдзельнічаў
  5. Oct 10, 2026Зачапіў нейкую газетку, а мітынг пайшоў дэманстрацыяй па сэрцу Нью-Ёрка.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →