Post #373
162
Вершы нікому не патрэбныя Сёння дзень пачаўся з навіны аб тым, што на волю выйшла 40-гадовая Яўгенія Хасіс, грамадзянская жонка праварадкальнага баявіка Мікіты Ціханава (1980 г. н.) Менавіта ён у далёкім 2009 г. у самым цэнтры Масквы забіў вядомага левага адваката-антыфашыста Стаса…
Паглядзеў інтэрвью Сабчак з Хасіс. Што тут сказаць. Дзіўнае ўражанне. Пасля 16 год калоніі, выглядае ну вельмі добра. Асабліва звярнуў увагу на зубы. Галівудская ўсмешка. Як так? Ну можа генэтычная асаблівасць, не ведаю. Такое адчуццё, што ў яе былі нейкія высокія заступнікі, і умовы ўтрымання (нават у параўнанні з беларускімі палітзняволенымі жанчынамі) мела давалі добрыя. Думаю, і з адміністрацыяй калоніі сябравала. Мова зграбная, пастаўленая, адказвае на пытанні ўзважана, асцярожна. Сказала, што пенітэцыярная сістэма працуе добра, што яе абрабілі і перашылі ўздоўж і поперак. Але дадала, што перашылі з таго самага мяса, то бок сутнасць яе не змянілася. Сказала, што яна злы чалавек і справядліва панесла пакаранне, што вельмі жалуе, што Ціханаў забіў Анастасію Бабураву, але аб Маркелаве я не пачуў ні жалю, ні шкадавання аб зробленым. Быццам бы нармальна, што такая асоба як Стас атрымала кулю. Яна гучна і адкрыта не пакаялася ў ягоным забойстве, хаця ўся такая праваслаўная, адушаўлённая, пасля катарсісу. Яшчэ дадала, што яна заўсёды будзе там, дзе ейная дзяржава і падтрымлівае палітыку партыі. Нацыяналізму свайго таксама не выраклася. Позірк яе суворы, пранізлівы. Упэўнены, што Хасіс дагэтуль - асоба небяспечная і можа яшчэ адыграць сваю ролю ў ура-патрыятычнай істэрыі. Можа стаць нават сімвалам для новых пакаленняў расейскіх правых. Але, канешне, я хацеў бы памыляцца.
- 👍 4
- 😢 1