TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #371 152
Адна з асацыяцый з дзяцінствам гэта снег. Зіма заўсёды была са снегам, прынамсі да самага пачатку нулявых. Каляды, Новы год, зімовыя канікулы не ўяўляліся без снегу.

Снег нас сацыялізаваў: мы гулялі ў снежкі, лепілі снегавікоў і крэпасці, каталіся як шалёным на санках ці на нагах на ледзяных горках, які рабілі проста на дарогах сярод нашых пяці- і дзевяціпавярховікаў. Завісалі на гэтых горках і днямі, і начамі. Са сваімі дваровым хлопцамі мы нават у хакей ганялі, хадзілі расчышчаць нейкія палі, пруды і гулялі. Праўда без канькоў, але якія ж там канькі ў беднай Беларусі выдання 90-х гадоў... Лыжаў у мяне таксама не было. Хаця не, былі. Нехта мне падараваў бадай на 10 гадоў. Але без мацаванняў ды палак. Так яны і прастаялі без працы ўвесь час. Гэта вам не Польшча, гарналыжнай культуры ў сінявокай не было і няма. Але я і без лыжаў добра бавіў час зімой. Ні айфонаў, ні ціктокаў. Галоўнае, каб снегу хапала, а тады яго хапала. Гэта ўжо пазней у нашых шыротах яго станавілася ўсё меней і зараз, калі на святы выпадае снег, то гэта сапраўднае свята.

Канешне, дарослыя могуць пражыць і без снегу, але ж ёсць яшчэ дзеці. Як жа прыемна глядзець, калі дачка з захапленнем і шчырай радасцю і эйфарыяй бавіцца са снегам. Снег супакойвае, з ім утульней і прыгажэй. У нас зараз снегу няма, але шчыра кажучы, хацелася б. Свет мяняецца, але ўспаміны цягнуць у дзяцінства, калі дрэвы былі вялікімі, гурбы высокімі, а Герда, насуперак ледзяному сэрцу Кая, дабром, любоўю і сяброўствам заўсёды перамагала Снежную каралеву.
  • ❤ 6
  • ☃ 2
  • 👍 2
  • 🤗 1
More from @sashanefer
  1. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  2. Oct 11, 2026photo post
  3. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
  4. Oct 10, 2026Паўдзельнічаў
  5. Oct 10, 2026Зачапіў нейкую газетку, а мітынг пайшоў дэманстрацыяй па сэрцу Нью-Ёрка.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →