TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #368 149
Сёння дзень пачаўся з навіны аб тым, што на волю выйшла 40-гадовая Яўгенія Хасіс, грамадзянская жонка праварадкальнага баявіка Мікіты Ціханава (1980 г. н.) Менавіта ён у далёкім 2009 г. у самым цэнтры Масквы забіў вядомага левага адваката-антыфашыста Стаса Маркелава і маладую журналістку, анархістку Насцю Бабураву. На іх ліку і іншыя забойствы ў складзе групоўкі БОРН (Баявая Арганізацыя Рускіх Нацыяналістаў). Там цікавая гісторыя з гэтай групай, сляды якой вядуць у эшалоны ўлады РФ. Аб гэтым шмат напісана. Напрыклад, у брашуры "Как убивали Стаса и Настю. Сборник статей" (далучаю пдф ніжэй, мо каго зацікавіць).

Забойства 19 студзеня 2009 г. стала сімвалічнай датай для антыфашысцкага руху ў БУР, своеасаблівым месцам памяці з ужо класічным лозунгам "Памятаць - значыць змагацца". Хасіс атрымала 18 год зняволення, выйшла пасля 16. Ціханаў - пажыццёвае.
Цікава, ці Хасіс змянілася і што яе погляды уяўляюць сабой сёння.

Усе забойствы антыфашыстаў, якія мелі месца у нулявыя, канешне, з'яўляюцца важным сведчаннем эпохі. Не толькі для анархісцкага руху, але для найноўшай гісторыі РФ. Краіне, прасякнутай нянавісцю, напоўненай шавінізмам, ксенафобіяй, фашызмам ды расізмам, якая не здольная запрапанаваць свайму грамадству нічога акрамя болю, жаху, вайны. Усё як і мае быць у імперыі. А тыя нялічныя героі і гераіні, якія маюць адвагу і сумленне змагацца з гэтым малохам, на жаль, плацяць занадта высокую цану, губляючы, свабоду ды жыццё. Часцяком мне здаецца, што там нічога ніколі не зменіцца. І тады з-пад пяра выходзяць такія эмацыйныя, не вельмі эстэтычныя рыфмаванкі.
Telegram Медуза — LIVE Евгения Хасис вышла на свободу. Она отсидела 16 лет за соучастие в убийстве адвоката Станислава Маркелова и журналистки Анастасии Бабуровой Об освобождении Евгении Хасис сообщили «Известия», РЕН ТВ, а также телеграм-каналы 112 и Shot. Адвокат Станислав…
  • 👍 3
More from @sashanefer
  1. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  2. Oct 11, 2026photo post
  3. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
  4. Oct 10, 2026Паўдзельнічаў
  5. Oct 10, 2026Зачапіў нейкую газетку, а мітынг пайшоў дэманстрацыяй па сэрцу Нью-Ёрка.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →