TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #366 149
Прачытаў днямі цікавыя разважанні Іллі Шакурскага, 29-гадовага расейскага антфашыста, асуджаннага да 16 год пазбаўлення волі па гучнай у свой час справе “Сеці”. (Ёсць адмысловы канал, а таксама сайт, прысвечаныя гэтай справе).

Хоць з ніводным з фігурантаў справы я асабіста незнаёмы, але як і шмат хто з нас уважліва прыглядаўся ўсім акалічнасцям справы, якая нанесла вялізны ўдар анархісцкаму руху ў БУР больш за 5 год таму.

Адмыслова для польскага анархісцкага руху нават артыкул з’явіўся на гэтую тэму. Першапачатковы надрукаваны ў газеце "Atак". Дарэчы, тэкст не вельмі спадабаўся Ігару Аліневічу, які прычапіўся да фармулёўкі “актывісты” ужытага замест, напрыклад, “рэвалюцыянеры”. Аўтар, канешне, застаўся пры сваім. Кожны і кожная хай самі вырашаюць, як называць гэтых хлопцаў. Напэўна частка з іх не заслугоўвае на пахвалу.

Але не Ілля, якого першы раз у жыцці я пабачыў на вірусным відэа каля 10 гадоў таму. Тады  я захапіўя ягонай смеласцю і ідэйнасцю. Хто ж мог падумаць, што праз некалькі год гэты юнак будзе абвінавачаны ў тэрарызме.

Ілля непазбаўлены літаратурнага таленту. У яго таксама ёсць група падтрымкі. Там публікуюцца ягоныя лісты і вершы. Таксама, дзякуючы таварышам, выйшла ягоная кнiга “Записки из темноты”.

З таго, што я чытаў, магу зрабіць выснову, што Ілля – вельмі моцны і светлы чалавек. Нават за кратамі развiваецца і застаецца пры сваіх ідэлах. Шкада толькі, што лепшыя годы маладосці праходзяць сярод баракаў і калючага дроту. Аднак спадзяюся, што лагеры яшчэ больш закаляць гэтага анархіста і Ілля застанецца з такім жа ясным позіркам на жыццё і зробіць яшчэ шмат добрага.

У далёкім 2020 г. я таксама адрэфлексаваў на “справу Сеці” адным вершыкам, якім дзялюся.
Discours «Прошли времена, когда политические дела становились громкими». Интервью с фигурантом дела «Сети» Ильей Шакурским Что происходит с представлением о свободе там, где дни измеряются этапами, попаданием в ШИЗО и редкими письмами, а пространство за периметром постепенно превращается в фантазию? Как можно сохранить…
  • 👍 5
More from @sashanefer
  1. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  2. Oct 11, 2026photo post
  3. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
  4. Oct 10, 2026Паўдзельнічаў
  5. Oct 10, 2026Зачапіў нейкую газетку, а мітынг пайшоў дэманстрацыяй па сэрцу Нью-Ёрка.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →