TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #364 164
Чарговы дзень, ізноўку свята,
Бліжэй да цемры чым да зорак,
Квітней сярод асоту мятай
І сустракай сталення золак.

Халодны свет, цвярозы тата,
Малюй цяплом, бо нешта сыра.
Жыццё павінна быць стракатым:
Паразы... перамогі... вырай...

Далёкі сябра, я жадаю,
Каб маху не даваў Акела,
Каб песня - мара маладая -
Натхненнем і свабодай грэла.

Каб ты з аскепкаў свайго болю
Зрабіў паветранага змея,
Каб выпусціў сябе на волю,
Каб дождж прайшоў, сышла завея.

Бывай здароў у цароў краіне,
На захад хай нясуць вятры,
Дабра табе ды Украіне!
Віншую! Свята - сорак тры...

15 лістапада 2025 г.
  • 👍 8
  • 🥰 2
  • 👏 1
More from @sashanefer
  1. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  2. Oct 11, 2026photo post
  3. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
  4. Oct 10, 2026Паўдзельнічаў
  5. Oct 10, 2026Зачапіў нейкую газетку, а мітынг пайшоў дэманстрацыяй па сэрцу Нью-Ёрка.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →