Post #354
128
Ёсць у мяне добры сябра, які, на жаль, даўным даўно апынуўся ў Мордары і ніяк не можа адтуль збегчы. Але, думаю, гэта ў канцы канцоў у яго атрымаецца. Дык вось у мяне з ім была традыцыя перапісвацца вершамі-рыфмаванкамі. Ён таксама піша вершы, прынамсі раней пісаў. Адзін з найбольш любімых ягоных вершаў пачынаецца так: "Ненавижу осень золотую..." А чаму не? Мы ж не пушкіны, каб пець оды восені. І калісьці, традыцыйна едучы напрыканцы кастрычніка ў Горадню цягніком, было надзвычайна добрае надвор'е і мяне апантаў даволі бадзёры настрой. Увогуле, вяртаючыся дамоў, настрой пераважны быў класны. І я даслаў яму такую, вось, рыфмаванку.
- 👍 4
- ❤ 2