Сёння хацеў напісаць аб трагічнай даце ў беларускай гісторыі – Ночы расстраляных паэтаў, калі ў начы з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у Менску было раасстраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: дзеячоў навукі, культуры і мастацтва. У тым ліку бальшавікі пакаралі смерцю маладых беларускіх паэтаў. Канешне, я апублікую некалькі вершаў некаторых з іх, якія мне не толькі падабаюцца, але падаюцца важнымі і маюць панадчасовую каштоўнасць.
Але ўчора таварышы прыгадалі, што дакладна 5 год таму былі затрыманы анарха-партызаны. Нават не верыцца, што ўжо прайшло ажно 5 год. Я памятаю той дзень, калі даведаўся аб затрыманні хлопцаў. Для мяне гэта быў своеасаблівы, моцны анафілактычны шок.
І як часта бывае – нечакана вымалёўваюцца гістарычныя супадзенні ды паралелі. Затрыманне групы "Чорны сцяг" адбылося амаль ў той сам дзень, што і масавы расстрэл беларускіх дзеячоў. Анарха-партызаны да суду ўтрымліваліся ў вязніцы КДБ, вядомай як "Амерыканка". Менавіта там, як лічыцца, недзе ў яе сутарэннях (а тады гэта была ўнутраная турма НКУС БССР) адбываўся расстрэл часткі інтэлігентаў.
Таксама варта дадаць, што 30 катрычніка ў Расеі адзначаецца Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, які свой пачатак бярэ ў 1974 годзе. Тады расейскія дысыдэнты- вязьні лагераў, галадоўкай ды запальваннем сьвечак у памяць аб загінулых упершыню адзначылі "Дзень палітвязьня". А ў кватэры Андрэя Сахарава ў Маскве Сяргей Кавалёў зладзіў адмысдовую прэс-канфэрэнцыю з гэтай нагоды.
Вяртаючыся да ночы растраляных паэтаў, дзялюся трыма вершамі трох паэтаў. Першы ў мяне асацыюецца з анарха-партызанамі. Другі - вельмі актуальны і моцна трагічны, жаночы, але напісаны мужчынам. Трэці – жыццесцвярджальны, які натхняе надзеяй.
Post #346
94
- 👍 6
- 💔 1