TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #345 139
Гомель даволі важны і сімвалічны горад для гісторыі анархізму ў Беларусі. Менавіта там бярэ свае вытокі сучасны беларускі анархізм. Першая група пасля распаду СССР узнікла ў горадзе над Сожам, заявіўшы аб сабе падчас афіцыйнай дэманстрацыі 7 лістапада 1990 г., калі анархісты выйшлі пад чорным сцягам. У наступным годзе ўжо адбыўся арганізаваны анархістамі страйк на прадпрыемстве "Палесдрук". Таксама група выдавала газету "Анархия" (выйшла 3 нумары). Лідарам быў вядомы былы анархіст (які сёння, на жаль, пачырванеў), даследчык і папулярызатар гісторыі леварадыкальных плыняў на тэрыторыі сучаснай РБ, аўтар першай грунтоўнай працы на тэму ліберіарнага руху ў сіневокай "Революция умерла! Да здравствует революция!". Анархизм в Беларуси (1902-1927) Юрый Глушакоў.

У Гомелі нарадзіліся і пачыналі сваю дзейнасць анарха-партызаны Дзмітрый Дубоўскі і Сяргей Раманаў.

Гомельскія анархісты актыўна заяўлялі аб сабе і падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. і падчас грамадзянскай вайны, і ў 20-я гг. XX ст.

Адметна, што ў Гомелі сфарміравалася першая група анархістаў на тэрыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Дазволю сабе падзяліцца спасылкай на невялічкі матэрыял на гэтую тэму, які выйшаў літаральна некалькі дзён таму ў "Homo Historicus. Гадавік антрапалагічнай гісторыі"
№ 11 за 2025 г.
www.klex.ru «Революция умерла! Да здравствует революция!». Анархизм в Беларуси (1902 - 1927) — Глушаков Ю.Э.
  • 👍 7
  • ❤ 2
More from @sashanefer
  1. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  2. Oct 11, 2026photo post
  3. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
  4. Oct 10, 2026Паўдзельнічаў
  5. Oct 10, 2026Зачапіў нейкую газетку, а мітынг пайшоў дэманстрацыяй па сэрцу Нью-Ёрка.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →