TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #343 124
Пазаўчора пачалі варушыць вельмі важную тэму. Глыбокую, смутную, поўную болю, але заўсёды актуальную. Алкаголь. Сёння пятніца, то, падаецца, самы час пагутарыць аб хмельным дурмане.

Думаю, што ва ўсіх нас у сям’і, нават калі не бліжэйшай, ёсць сваякі, якіх называюць алкаголікамі. Мая сям’я не выключэнне. Усе сустракаліся з гэтай праблемай пасрэдна ці беспасрэдна. У нашай, да і не толькі, культуры алкаголь спрадвечны жыццёвы спадарожнік. І ў радасці, і ў горы. Ён паўсюль, незалежна ад таго, што ўсе ведаюць аб шкодах і пагрозах, якія ён нясе.

Можна пісаць і не перапісаць усяго, што з ім звязана. Да і напісаны ўжо тамы кніг, знята безліч стужак, выплаканы акіяны слёз, выпакутавана дастаткова малітваў. Колькі было спробаў (у маім асяроддзі) перамагчы гэтае зло: баптысты і шуканне адказаў у бога; стрэйтэйджэры і радыкальныя субкультурныя кірункі; спорт і праца над гармоніяй цела і духа (я называю гэта “сіндром Міхалка”);  “язвенікі” з моцнымі праблемамі са здароў’ем; у канцы канцоў праславутыя “закадзіраваныя” ды “падшытыя”. Згадваючы людзей, у якіх атрымалася без фанатызму адмовіцца ад алкаголю, у галаву не прыходзіць ніхто.

І, канешне, усе мы ведаем, што ёсць людзі, якія для агулу з’яўляюцца алкашамі, п’яніцамі, калдырамі, бухарамі, сінякамі... Якія п’юць беспрабудна, губляючы сацыяльныя сувязі і апускаючыся на самае дно жыцця. У нашай сям’і такія былі. З імі ўсё зразумела.

Мяне, аднак, заўсёды турбавала пытанне: дзе пачынаецца алкагалізм? Як знайсці і правесці гэтую мяжу? Хто такі алкаголік: той, хто дазваляе сабе ўвечары бутэльку віна 3 разы ў тыдні, ці той, хто выносціь з кватэры рэчы, каб “загнаць” іх і набыць сівухі? А можа абодва?

Я чытаў розныя навуковыя тэксты, глядзеў і слухаў спецыялістаў, аналізаваў сябе, сям’ю, сяброў. Спрабаваў адшукаць адказы на гэтыя пытанні ў літаратуры. І ніхто не змог мне канкрэтна, так бы мовіць, матэматычна паказаць гэтую чырвоную лінію, пераступаюцы праз якую становішся закладнікам зялёнага змія. Гэтая лінія ўмоўная, размытая, як дзіцячы малюнак крэдамі на асфальце пасля летняга дажджу. Яна хістаецца, як дзяржаўныя межы ва Усходняй Еўропе. Можа яе ўвогуле не існуе? Мо яна толькі ў нашых галовах? Ці першы глыток алкаголю ў нашым жыцці і ёсць крок за гэтую лінію? Калі так, то ці можна зрабіць два-тры крокі назад? Ці бываюць былыя алкашы? Як той казаў, былых наркаманаў, панкаў і мянтоў не бывае. З алкаголем таксама?

Тое, што алкаголікі пішуць цудоўныя кнігі паэзіі ды прозы – факт вядомы. Што малююць геніяльныя карціны, ствараюць пазачасавую музыку і ўвогуле майстэрска крэатывяць, усе ў курсах. А ці алкаголікі бегаюць марафоны? Ці здатныя выхоўваць дзяцей? Ці здольныя займацца навукай, няхай й гуманітарнай? Ці ў стане яны датрымаць слова і не падвесці сяброў і таварышаў? Ці алкаголікі гэты проста тыя ж самыя людзі, а не нейкая асобная каста, якія проста эмацыйна слабейшыя за іншых і нараджаюцца без усіх гэтых забароненых межаў ды ліній? Ці наадварот: гэта тыя, хто ўсё жыццё імкнецца перасечкы чырвоную лінію ў пошуках свабоды і гармоніі?

Адказаў я не ведаю.
  • 🤔 4
  • ❤ 3
  • 👍 1
More from @sashanefer
  1. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  2. Oct 11, 2026photo post
  3. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
  4. Oct 10, 2026Паўдзельнічаў
  5. Oct 10, 2026Зачапіў нейкую газетку, а мітынг пайшоў дэманстрацыяй па сэрцу Нью-Ёрка.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →