TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #294 129
Амаль штодзённа перад сном я чытаю сваёй дачцэ кнігі. У яе ўжо назбіралася вялікая бібліятэка. Ёсць выданні па-ангельску, па-беларуску, па-польску, па-расейску і па-украінску, а адна нават па-нідэрландску. У ейным кнігасховішчы ёсць кнігі больш і меньш цікавыя: новыя, аб якіх я даведаўся толькі тады, калі стаў бацькам, і старыя, якія чыталі мне або я сам чытаў у дзяцінстве.

Захаваліся не толькі нумары беларускага часопіса “Вясёлка” з пачатку 90-х, але і савецкія дзіцячыя кнігі і часопісы з канца 80-х. На жаль, глянцавы і міжнародны “Миша”, культавыя “Весёлыя картинки” ці вядомы ўсім, заснаваны ў 1924 г., “Мурзилка” мама некалі аддала іншым дзецям. На шчасце, засталося шмат нумароў “Колобок”, які выходзіў з блакітнымі кружэлкамі ўнутры (!)

Некалі, калі бацька прыходзіў дамоў пасля працы і прыносіў падпіску з газетамі ды часопісамі, я хутчэй бег сутсракаць і бацьку, і часопісы. Гэта была неймаверная радасць.

Канешне, сёння шмат чаго з савецкіх дзіцячых часопісаў вельмі састарэла (словы, падача інфармацыя, ідэалагічныя ўстаноўкі і гд.), але некаторыя тэксты вечныя і дачцы падабаюцца – яна сама выбірае і просіць чытаць чарговыя нумары.

Для мяне ж гэта сапраўдная машына часу ды экскурс у сваё дзяцінства. Чытаючы, я ўзгадваю той час, калі мне было ад 5 да 10 год. Успамінаю свае пачуцці і светаўспрыняццё. Часам шчэміць і трапечацца сэрца, часам становіцца смешна, а часам я раптоўна пачынаю разумець, што некаторыя рэчы, якія мяне фармавалі як асабовасць, ідуць менавіта з гэтых часопісаў. Менавіта там трэба шукаць вытокі ды крыніцы маёй сённяшняй творчасці ды светапогляду. Не толькі там, канешне, але там таксама. Частка ідэалаў, нейкіх закадаваных сімвалаў і думак, якія пачалі раскрывацца толькі падчас прачытання пазнейшых кніг ці жыццёвыага досведу у больш дарослым узросце, мае свае карані ў першых маіх кнігах ды часопісах. Вельмі цікава зараз усё гэта перачытваць і аналізаваць. Глядзіш у сваю душу як у люстэрка, і ўсё новыя ды новыя часткі тваёй сутнасці складываюцца ў вялізарны пазл пад назвай жыццё. Класна, што значная частка дзіцячай бібліятэкі захавалася. Дзякуй вялікі маме!

Аднак час імкліва нясецца наперад і з’яўляецца шмат новай вартаснай дзіцячай літаратуры, як па-беларуску, так і бліскучых перакладаў на беларускую мову.

Літаральна на гэтым тыдні прачытаў навіну, што днямі ў Беларусі ў чарговы раз папоўніўся спіс экстрымісцкіх матэрыялаў. Сярод новых шкодных, па-меркаванню ідэолагаў ды цэнзараў, кніг, як, напрыклад, калісьці згаданая мною культавая “На ігле” Ірвіна Уэлша (сумленна раю ўсім чытаць або глядзець) у забаронены спіс пад нумарам 147 патрапіла нямецкая кніга аўтара Вернера Хольцварта і ілюстратара Вольфа Эрлблруха “Маленькі крот які хацеў ведаць хто нарабіў яму на галаву”.
У маёй дачкі ёсць гэтая кніга па-польску. І яна ёй падабаецца. Чыталі мы яе разоў... вельмі шмат разоў. Кніга была напісана ажно ў 1989 г. Спачатку яе не хацелі выдаваць нават на Захадзе, але з часам яна зрабілася сусветным бестселерам, дачакаўшыся перакладу больш чым на 40 моваў. У нашым регіёне кніга заваявала паулярнасць адносна нядаўна.

Асабіста я адразу правёў аналогію з савецкім апавяданнем “Хто сказаў «Мяў»” Уладзіміра Суцеева (1955 г.). Сюжэт амаль ідэнтычны, толькі крот шукаў таго, хто зрабіў яму на галаву свае справы, а шчанюк шукаў таго, хто мяўчыў. Як бачна, нямецкая версія больш радыкальная – жах! Паказваць дзецям экскрыменты жывёл! У маёй таварышкі жыцця версія такая, што кнігу забаранілі таму, што крот знайшоў вінавайцу і адпомсціў яму сваёй маленькай каўбаскай. То бок, не лайна, а помсты і справядлівасці баіцца беларуская ўлада. Мо і так. У любым выпадку, наша 5-гадовая дачка стала экстрэмісткай.
  • ❤ 8
  • 👍 2
  • ❤‍🔥 1
More from @sashanefer
  1. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  2. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  3. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
  4. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  5. Oct 11, 2026photo post
  6. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →