TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #290 131
Вяртаюся з Берліна, дзе адбываўся 12 Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі. Арганізатары пазіцыяніруюць гэту імпрэзу як асноўную навуковую падзею для беларускай навуковай супольнасці.   
      
Першы Кангрэс адбыўся ў далёкім 2011 г. у Коўне. Менавіта гэты літоўскі горад, які я вельмі люблю, стаў своеасаблівай сталіцай Кангрэсу і прымаў ягоных удзельніц і ўлдзельнікаў шмат разоў. Апроч Коўна мерапрыемства адбывалася ў Варшаве, Вільне і Гданьску. Я не быў бадай толькі на 2 Кангрэсе ў 2012 г.

Для мяне, як і для шмат іншых даследчыкаў ды даследчыц, Кангрэс стаў больш чым проста навуковай падзеяй. Там я пазнаёміўся з цудоўнымі (і не вельмі) людзьмі. Заводзіў цікавыя кантакты, двойчы намінаваўся на Прэмію Кангрэсу за найлепшы навуковы артыкул ў галіне сацыяльна-палітычных даследаваняў. Там распачалася мая прыгода з беларускамоўнымі навуковымі артыкуламі, першы з якіх быў прысвечаны “справе беларускіх анархістаў”. Кангрэс – месца сустрэч і перакрыжаванняў часам зусім розных поглядаў на Беларусь, меркаванняў і галасоў інтэлектуалаў_к, звязаных з сіневокай.

У гэтым годзе Кангрэс праходзіў ў Берлінскім ўніверсітэце імя Гумбальта, старэйшым у сталіцы Нямеччыны. Апроч гістарчыных панэляў я пабываў на даволі цікавай дыскусіі “Савецкая спадчына і яе культурны уплыў: ці патрэбная комплексная дэкамунізацыя і дэкаланізацыя беларускай культуры і палітыкі памяці?”.

Хачу сказаць, што аргументы большасці удзельнікаў_ц былі даволі сэнсоўныя. Мне спадабалася дэкаланізатарскі падыход арт-куратаркі і даследчыцы Антаніны Сцебур аб актуалізацыі сімвалаў і пераасэнсаванні іерархій, на якіх будуецца спадчына ды культура памяці; тэзісы сацыяёлага Аляксея Ластоўскага аб тым, што беларус(к)ам не трэба баяцца сваёй сялянскай спадчыны; ці меркаванне гісторыка Віктара Шадурскага, што дэсаветызацыя патрэбна, але не гвалтоўная, а ўдумлівая ды глыбокая. У прынцапе, усе выступаючыя пагадзіліся, што трэба шырокае поле для дыскусій на тэму перайменавання вуліц ды іншых сімвалічных назваў, масавых навуковых ды грамадскіх кансультацый, а таксама выпрацоўка мехзанізмаў, якія дапамогуць без і палітычных маніпуляцый ды нацыяналістычных істэрык ачысціць беларукі культурніцка-тапаграфічны ландшафт ад спадчыны саўка.  
Адзінае што было, мякка кажучы, дзіўным, гэта назва вуліцы "сацыялістычная", якую Алесь Чайчыц залічыў у дэкамунізацыйны спіс.

Ён хіба не ведаў, што непадалёк ад нашых дыскусій, у цэнтральным будынку ўніверсытэцкай бібліятэкі, знаходзіцца вялікая цытата, падаецца, самага вядомага мясцовага выпускніка - Карла Маркса:

“Філосафы толькі розным чынам тлумачылі свет, але справа палягае ў тым, каб змяніць яго” (“Тэзісы аб Феербаху”, 1845 г.)

Не ведаю, ці навука, асабліва гуманітарная, нейкім чынам змяняе свет. Гэты сумнеў пастаянна са мной. Ці мае тэксты камусьці патрэбныя? Ці гэтыя слоўныя цаглінкі будуюць нешта якасна новае? Ці можа ўся гэтая пісаніна нічога не вартая? Я не ведаю. Але ведаю, што змяняюся прынамсі я сам. Змяняюся, здабываючы новыя веды, пішучы новыя тэксты, адкрываючы новыя гарызонты. Веды – гэта перманентны працэс, як і анархізм. Па дарозе шмат цяжкасцей, сумневаў, роспачу. Але, думаю, гульня вартая свечак. І часам менавіта словы становяцца непахісным падмуркам для вялікіх спраў. Таму трэба і апісваць рэчаіснасць, і мяняць яе адначасова.
Telegram ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі) Афіцыйны канал аргкамітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
  • 👍 6
  • 🔥 3
  • ❤ 2
  • 👏 1
More from @sashanefer
  1. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  2. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  3. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
  4. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  5. Oct 11, 2026photo post
  6. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →