TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #282 142
У ЗША страляюць не толькі правых прапагандыстаў. Часам здараецца, што і прэзідэнтаў забіваюць. Усе ведаюць аб забойстве Джона Ф. Кэнэдзі, і шмат хто аб стрэле ў Абраама Лінкальна. Аднак паміж імі быў яшчэ Уільям Мак-Кінлі, 25-ы прэзідэнт ЗША, рэспубліканец. Той, які ўвёў “залаты стандарт” і адваяваў у Гішпаніі калоніі Пуэрта-Рыка, Гуам і Філіпіны. Плюс пад кантроль арміі ЗША трапіла Куба. У той жа час Злучаныя Штаты анексіравалі незалежную Рэспубліку Гаваі.

І забіў яго Леан Чолгаш (1873-1901). Гэты анархіст нарадзіўся ў Дэтройце, аднак яго продкі былі палякамі. І па некаторых дадзеных з Гарадзенскай губерні. Так што ні адзіным Ігнатам Грынявіцкім наша зямля слаўная. Лёс Чолгаша быў даволі складаны, як сямейныя цяжкасці, так і эканамічныя варункі, прывялі яго да анархізму. М.інш. вельмі паўплавала на яго Эма Голдман.      

За год да гэтых падзей анархіст Гаэтана Брэшы забіў італійскага караля Умберта I, што таксама даставіла свой след у свядомасці Леана. Трэба дадаць, што тады ў Еўропе ў анархісцкім асяроддзі была вельмі папулярнай “прапаганда дзеяннем”. Вось рэвалюцыянеры і стасавалі розныя віды тэрору.        

У 1901 г. у Бафала адбывалася вялікая Панамерыканская выстава, масавае мерапрыемства, прысвечанае прамысловасці ЗША. Адмыслова быў пабудаваны цэлы комплекс. У адным з ягоных будынкаў, у Храме музыкі (Temple of Music) 6 верасня даваў прыём Мак-Кінлі. Менавіта там, пасля прыезду з Ніагарскага вадаспаду, двумя стрэламі ён і быў смяротна паранены Чолгашам. Мак-Кінлі памёр праз 8 дзён. Чолгаш быў пакараны смерцю на электрычным крэсле 29 кастрычніка.

Ёсць такая легенда – Праклён Тэкумсэ. Паводле яе, паміраючы індзейскі правадыр племя шауні Тэкумсэ за парушэнне белымі дамовы кінуў праклён на амерыканскіх прэзідэнтаў. Кожны з іх, які быў абраны ў год, які без астатку падзяляецца на 20,памрэ або будзе забіты да заканчэння тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. І Лінкальн, і Кэнэдзі, і Мак-Кінлі падпадаюць пад яго. Такая легенда.

Храма Музыкі да нашых дзён не захавалася. Сёння там звычайны жылы раён з тыповымі будынкамі. (Звярніце ўвагу, што за дом насупраць мемарыяла) . Аднак на месцы забойства стаіць памятны камень з таблічкай. Але аб Чолгашу там ні слова.
  • ❤ 4
  • 👍 3
  • ❤‍🔥 1
More from @sashanefer
  1. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  2. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  3. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
  4. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  5. Oct 11, 2026photo post
  6. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →