TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #219 88
Чарльз Джозэф Антуан Лабадзі (1850–1933)

Aнархіст, амерыканскі прафсаюзны дзеяч i грамадскі актывіст, выдавец і эсэіст франка-канадскага паходжання. Што асабіста важна і для мяне гэты “лагодны анархіст" (gentle anarchist), як яго называлі, да ўсяго быў I паэтам. Творы даступны па спасылцы.
               
Адзін з яго сыноў таксама быў вядомым анархістам – Лоўрэнс Лабадзі (1898–1975) (для зацікаўленых два эсэ і фрагменты кнігі "Анархо-пессимизм: тупики политической мысли" 1, 2).

Цікава, што Джо меў толькі адну жонку – Сафі, якая была каталічкай і не падзяла поглядаў мужа, асабліва атэізму.

Пачынаў як чалец Сацыялістычнай рабочай партыі ў Дэтройце ды Дэтройцкага друкарскага саюза і адным з двух дэлегатаў прафсаюза на з'ездзе Міжнароднага друкарскага саюза ў Дэтройце ў 1878 г. Стаяў ля вытокаў працоўнага саюза Рыцары Працы у Дэтройце, але парваў з імі, таму што Рыцары не абаранілі правы абвінавачаных анархістаў у сусветнавядомай справе Хеймаркет. Пісаў тэксты ў шэраг сацыялістычных выданняў. Яны прываблівалі сваёй шчырасцб і красамоўствам. 

Быў кандыдатам у мэры Дэтройта ад Партыі грынбекераў (Greenback Party), якая вытупала супраць манапалістаў і падтрымлівала правы фермераў ды іншых работнікаў.
У 1883 г. Лабадзі стаў анарха-індывідуалістам, зблізіўся з Бенджамінам Такерам, іконай амерыканскага анарха-індывідуалізму, дасылаў тэксты для яго часопіса "Freedom".

У 1888 г. Лабадзі арганізаваў Мічыганскую федэрацыю Працы, стаў яе першым прэзідэнтам.

Ва ўзросце пяцідзесяці гадоў ён пачаў пісаць вершы і публікаваць зробленыя ўручную мастацкія буклеты. Быў знаёмы з шэрагам вядомых анархістаў і анархістак, выступаў супраць гвалтоўных дзеянняў, аднак, як сапраўдны індывідуаліст, ніколі не адмаўляў ім у праве верыць у тое, што ім адпавядала.

Прыкладна ва ўзросце 60 гадоў Лабадзі пачаў прыводзіць у парадак велізарную калекцыю брашур, газет і карэспандэнцыі, якую ён трымаў на гарышчы свайго дома. За калекцыяй палявалі некалькі ВНУ. Напрыклад, Універсітэту Вісконсіна (адно з найважнейшых сховішчаў матэрыялаў па гісторыі працы і сацыялізму ў Злучаных Штатах) Лабадзі адмовіў. За калекцыю яму прапанавлі 500 даляраў. Таксама рабіліся спробы набыць калекцыю бібліятэкамі Універсітэта Джона Хопкінса ў Балтыморы і Універсітэта штата Мічыган.

Джо імкнуўся захоўваць матэрыялы як мага бліжэй да свайго роднага горада Дэтройта і звязаўся з Мічыганскім універсітэтам у Эн-Арбар. Універсітэт не праявіў асаблівай цікавасці да калекцыі, але ў рэшце рэшт быў адпраўлены пасярэднік, які назваў калекцыю "вялікай кучай смецця". Аднак Лабадзі заставаўся настойлівым і ў рэшце рэшт пераканаў некалькі жыхароў Дэтройта, у тым ліку прадпрымальнікаў, ахвяраваць па 100 долараў кожны на куплю калекцыі, якая затым была перададзена ўніверсітэту.

У 1912 г. дваццаць скрынь з матэрыяламі былі перавезены з гарышча Лабадзі ў Эн-Арбар, што стала падмуркам знакамітай калекцыі Лабадзі. У пазнейшыя гады Лабадзі збіраў ахвяраванні ў сяброў і знаёмых, а ў 1926 г. асабіста перадаў бібліятэцы яшчэ сотні прадметаў. Першай куратаркай калекцыі стала Агнэс Інгліс, якая яе каталагізавала і арганізавала.

Джозэф Лабадзі памёр 7 кастрычніка 1933 г. ў Дэтройце ва ўзросце 83 гадоў.

Падрабязней аб анархісце, якога цанілі пралетарыі з індустрыяльных раёнаў Дэтройта, інтжлектуалы з салонаў ды мясцовыя бізнесмены, можна даведацца ў цікавай англамоўнай біяграфіі аўтарства журналісткі Карлоты Андарсан (1, 2).
syg.ma Биографическое вступление к книге Лоренса Лабади «Анархо-пессимизм: тупики политической мысли» То, как Лабади живописует «цивилизацию» в её апогее на излёте двадцатого века, даст фору самым липким кошмарам Оруэлла. Открываем забытую классику либертарной мысли.
  • 👍 5
  • ❤ 3
  • 🔥 2
More from @sashanefer
  1. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  2. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  3. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
  4. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  5. Oct 11, 2026photo post
  6. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →