TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #202 87
Пакуль я спаў – мяне забаранілі. Першую навіну, якую я сёння прачытаў, калі прачнуўся, была інфармацыя аб тым, што амерыканскі прэзідэнт урачыста прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй. Цікава атрымліваецца. Толькі я прыляцеў – застрэлілі паулярнага правага прапагандыста Чарлі Кірка. Збіраюся адлятаць – Дональд Фрэдавіч дае зялёнае святло на пераслед антыфашыстаў ды ўдзельнікаў і ўдзельніц левых рухаў.

У нядзелю прагуліваліся з сябрамі па кампусе Мічыганскага ўніверсітэту ў гарадку Эн Арбар. Менавіта тут месціцца гэты адзін з самых прэстыжных ВНУ ў ЗША. Прыемнае надвор’е, шмат студэнтаў... і вась на цэнтральнай плошчы кампуса мы бачым мітынг, у якім удзельнічае каля 300 асоб, па маіх падліках. Пераважна моладзь, але былі таксама сем’ь з дзецьмі, людзі старэйшага ўзросту. Калі мы падызодзілі, каб пабачыць, што адбываецца, то нейкі мінак выкрыкнуў, што Кірк быў фашыстам і на яго сумленні забойствы палестынцаў і гд. Некалькі ўдзельнікаў адразу адказалі яму “Fuck off!” і нешта яшчэ. Ён таксама нешта пракрычаў, адыходзячы ў сваім кірунку. Да бойкі не дайшло. Контрманіфестацыі таксама мы не бачылі. На мяне ўсе тарашчылі і, падаецца, не вельмі разумелі, што за цішотка на мне (“Death to imperialism” i перакрэсленая Z, а таксама сімвал атыфашыстаў: тры стралы). Паслухаўшы некалькі хвілін патрыятычныя казанні, мы пайшлі далей.

Так, ЗША гэта не толькі аб абаліцыянізме, правах і свабодах.
Гісторыя гэтай краіны з’яўляецца гісторыяй расізму, якая неадлучна звязана з развіццём капіталізму.
  • 👍 4
  • ❤ 1
  • 😱 1
More from @sashanefer
  1. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  2. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  3. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
  4. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  5. Oct 11, 2026photo post
  6. Oct 11, 2026Хадзіць па музеях асабліва магчымасці не было (час і грошы), але дазволіў сабе адведаць Му…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →