TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #173 72
Трансцэндэнтнасць - помнік рабочай спадчыне Мічыгана

Тыдзень таму я ўзгадаў Эму Гольдман і помнік. Гаворка ішла аб цікавым мануменце “Трансцэндэнтнасць”, які знаходзіцца на Плошчы Філіпа А. Харта ў сэрцы Дэтройта.

Помнік быў адкрыты ў 2003 г. Ягонымі аўтарамі сталі Дэвiд Джон Бар і Серджыа дэ Джусьці. Каб паставіць манумент было створана адмысловае таварыства, а сродкі збіраліся па прафсаюзах і грамадскіх арганізацыях.

20-метровыя сталёвыя дужкі ў форме кола, вагай 30 тон, уверсе нязлучаныя. Разрыў сімвалізуе, што рабочаму руху яшчэ ёсць над чым працаваць – барацьба працягваецца.

Вакол кола размешчаны 14 гранітных валуноў на тэму прафесій (у тым ліку "Канструктары", "Будаўнікі", "Мантажнікі"), а ля падножжа знаходзяцца таблічкі з цытатамі, якія адлюстроўваюць перамогі рабочага руху на працягу многіх гадоў.

Таксама пазначаны "Галасы Працы". Апроч Эмы Голдман, там ёсць цытаты Гандзі і шмат прадстаўнікоў амераканскага рабочага руху. Акрамя таго, ёсць з дзясятак брукаванак, якія ўшаноўваюць працоўныя дасягненні, такія як спыненне дзіцячай працы, забеспячэнне аплачваемых пенсій, медыцынскай дапамогі і іншыя.

Недалёка ад гэтага месца доктар Марцін Лютэр Кінг-малодшы 20 чэрвеня 1963 г. меў сваю вядомую прамову "Я маю мару", падчас якой ён сказаў: "Дуга гісторыі схіляецца да справядлівасці". Ягоныя словы паслужылі натхненнем для аўтараў манумента і пазначаны на ім.

Помнік стаіць непадалёк набярэжнай, дзе, дарэчы, знаходзіцца іншы цікавы манумент.
Telegram Стихи никому не нужны Революция один девять один семь будем делать счастье всем 2002 г. PS Эма Голдман падпісана як радыкальная феміністка? Хоць яна безумоўна з'яўлялася феміністкай, але ж не гэта вызначала яе асноўную палітычную самаідэнтыфікацыю, а анархізм. Ці фундатарам…
  • 🔥 4
  • ❤ 1
More from @sashanefer
  1. Oct 13, 2026Пасля даволі цёплага Нью-Ёрка Польшча сустрэла восеньскім холадам, але (з падачы Андрухі)…
  2. Oct 12, 2026лихо заломив картуз крайнею весной, трупногабаритный груз не спешит домой под лопаткой бью…
  3. Oct 12, 2026*** свет цветёт поспела ночь чтобы зонтик если дождь след ведёт устала дрожь если отдых не…
  4. Oct 12, 2026Сёння свой 45 дзень нараджэння адзначае мой сябар Андрэй. Сапраўдны паэт, музыка, эрудзіра…
  5. Oct 11, 2026На Манхэтане ёсць некалькі хмарачосаў з адмысловымі аглядальнымі пляцоўкамі. Я пабываў у S…
  6. Oct 11, 2026photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →