Мой чацвёрты раз у ЗША. Першы раз быў у далёкім 2005 г. Другі ў 2007 г. Трэці ў мінулым і вось я зноўку тут. Агулам 9 месяцаў жыцця. Першыя два разы па праграме Work and Travel, пазней таксама праца, але ўжо не фізічная, а інтэлектуальная. Шукаю матэрыялы розныя, датычныя да анархісцкага руху. Шмат чаго знайшоў. Паступова раскажу вам некалькі цікавых гісторый менавіта аб анархізме, рабочым руху і прагрэсіўных ідэях з месца, дзе я зараз знаходжуся.
Учора пабываў з сябрам на Ніагарскім вадаспадзе і ў горадзе Бафала, у якім працаваў лэндскейперам дваццаць год таму. Настальгія неверагодная. Бачыў дамы, у якіх жыў, офіс, дзе працаваў, вуліцы, па якіх ганяў на ровары... Я ведаў, што калісьці вярнуся ў гэты горад. Чарговы гештальт завершаны.
Post #160
112

- ❤🔥 7
- 🔥 5
- 👍 2
- ❤ 1